№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Душан Тарагел (Dušan Taragel)

1961 -

Душан Тарагел
Славацкі празаік, публіцыст і сцэнарыст. Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Браціславе. Скончыў філасофскі факультэт універсітэта імя Коменскага па спецыяльнасці “Тэорыя культуры”.

Як пісьменнік Душан Тарагел дэбютаваў у канцы 1980-х, калі на старонках славацкіх часопісаў з’явіліся ягоныя апавяданні. У 1997 годзе пабачыла свет першая кніга Тарагела “Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў” (вытрымала тры перавыданні), якая была перакладзеная на чэшскую і польскую мовы. Паводле кнігі былі падрыхтаваныя тэатральныя пастаноўкі ў Славакіі і Чэхіі.

Душан Тарагел — суаўтар (разам з Пэтэрам Пішцянэкам) зборніка апавяданняў “Сякерай і нажом” (1999; прэмія “Кніга году — 1999”), укладальнік і адзін з аўтараў кніг “Роджэр Кровіяк” (2002), анталогій эратычных апавяданняў “Сэкс па-славацку’1” (2004) і “Сэкс па-славацку’2” (2005), аўтар кнігі “Забойства як грамадская з’ява” (2006) і комікса “Янашык! Праўдзівая гісторыя” (2006; урыўкі дзвюх апошніх кніг друкаваліся па- беларуску ў часопісе “ARCHE”, №9, 2010). Напісаў сцэнар мастацкага фільма “Башчаванскі і зяць” (рэжысёр — Т. Кмач, 1995).

Чытайце таксама

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

550