A R C H E П а ч а т а к № 4 (38) - 2005
Пачатак  Цалкам 


4-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


аналітыка

  УЛАДЗІМЕР МАЦКЕВІЧ

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнак Паўла Клі «Алегорыя прапаганды» (1939)

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)
   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Уладзімер Мацкевіч, Андрэй Ягораў
Перамога над рэжымам або сьмерць нацыі:
дылема будучых прэзыдэнцкіх выбараў


Гістарычна склалася так, што тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў памежнай сытуацыі: між «Усходам і Захадам» (І. Абдзіраловіч), «Поўднем і Поўначчу» (С. Санько). У палітычным кантэксьце гэтую сытуацыю можна зрэдукаваць да мадэлі двухбаковага ўплыву на Беларусь: з боку Расеі і з боку Эўропы (ці шырэй – Захаду). Гэтая думка ўжо стала настолькі звыклай і нават банальнай, што аналіз палітычнае сытуацыі часьцей за ўсё зводзіцца да простых антаганістычных схемаў супрацьстаяньня. Калі, напрыклад, мяркуецца, што Расея падтрымлівае палітычны рэжым у Беларусі (тут бяруцца адносіны са знакам «плюс»), то адпаведна міжнародная супольнасьць будзе разглядацца як праціўнік існага палітычнага рэжыму (бяруцца адносіны са знакам «мінус»), што далёка ня так проста і двухзначна.

Тут мы разгледзім сучасную палітычную сытуацыю ў Беларусі з пункту гледжаньня кіраваньня гэтай сытуацыяй. Адразу адзначым, что калі мы ўжываем тэрмін «кіраваньне», мы менш за ўсё маем на ўвазе нэгатыўны сэнс, што ўкладаецца ў гэты панятак. Размова ідзе не пра маніпуляваньне, закулісныя гульні, жыдамасонскія змовы і таму падобнае, а пра прыняцьце рашэньняў, прызначэньне стратэгічных мэтаў, вызначэньне прыярытэтных задачаў і г. д. У гэтым сэнсе палітычная прастора (палітычная сытуацыя) у Беларусі кіруецца з чатырох фокусаў альбо цэнтраў: афіцыйна-ўладнага, апазыцыйнага, заходняга і расейскага.

Розныя кіроўныя цэнтры канкуруюць адзін з адным ды імкнуцца да рэалізацыі ўласных мэтаў. Прычым кіраваньне з кожнага цэнтру ажыцьцяўляецца ня толькі непасрэдна, але і празь перахоп кіраваньня зь іншых цэнтраў. Калі адзін з цэнтраў пераймае кіраваньне, ён становіцца дамінуючым, і дзейнасьць усіх іншых робіцца несамакіраванай, падпарадкаванай волі праціўніка.

Зыходзячы з гэтых выкладак, разгледзім стратэгіі, што рэалізуюць розныя цэнтры адносна адзін аднаго і беларускай сытуацыі наагул.

Афіцыйна-ўладны цэнтар. Ён рэалізуе стратэгію, накіраваную супраць беларускай апазыцыі і яе дзейнасьці падчас галоўнай падзеі 2006 году – прэзыдэнцкіх выбараў1. Адна з галоўных задачаў гэтай стратэгіі – зрабіць некіраваным увесь дэмакратычны рух. У дадзеным кантэксьце карэктней было б казаць несамакіраваным, г. зн. фактычна апазыцыя не павінна сама кіраваць сабой. У гэтым сэнсе афіцыйная пазыцыя ўлады палягае на тым, што беларуская апазыцыя кіруецца з замежжа, у першую чаргу з Захаду. Тут гаворка ідзе пра рэфлексіўнае кіраваньне2, а менавіта: беларуская апазыцыя кіруецца не сама сабой, але праціўнікам, тым, хто працуе супраць яе, альбо супраць каго яна выступае, г. зн. беларуская апазыцыя знаходзіцца ў сытуацыі вонкавага кіраваньня. Афіцыйная ўлада, рэжым кіруюць беларускай апазыцыяй празь як бы надбудову яшчэ аднаго контуру кіраваньня. Калі казаць іншымі словамі: рэжым кіруе кіраваньнем беларускай апазыцыі. Дзеля вырашэньня гэтай задачы ўлада ўзводзіць спэцыяльныя бар’еры і перашкоды для магчымасьцяў самакіраваньня, кіруе вулічнай актыўнасьцю апазыцыі і г. д.

  палітоляг, аўтар кніг «Белорусская демократия: вопреки очевидности» (1996), «Вопиющее молчание» (2001). Уладальнік пэрсанальнай вэб-старонкі http://worvik.com. Яго апошняя публікацыя ў «ARCHE» «Чыя палітыка тапырыцца ў раёне Берасьця?»
(5/2004).


АНДРЭЙ ЯГОРАЎ

палітоляг, сябра рэдкалегіі часопісу «Палітычная сфера». Ягоны апошні аналіз у «ARCHE» называўся «Жабрацтва ідэалёгіі»
(5/2004).
   
Заходні цэнтар. Лягічна меркаваць, што калі Захад выдзяляе значныя сродкі на трэці сэктар, разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, то ў яго дзеяньнях павінна быць нейкая мэта, пляны, стратэгічныя схемы. Але нават спэцыяльна арганізаваныя дасьледаваньні не дапамаглі выявіць той ці іншай асэнсаванай цэльнай стратэгіі. Можна казаць пра тое, што заходні вэктар кіраваньня беларускай сытуацыяй – гэта чыстая ахлакратыя. г. зн. параўнальная беднасьць нашай краіны, што знаходзіцца на шляху ад трэцяга сьвету да другога (калі яшчэ можна гаварыць пра існаваньне другога сьвету), такая, што тыя сродкі, якія можа выдзяліць невялікі заходні фонд, здольныя зрабіць сутнасныя зьмены і прывесьці да сутнасных зрухаў. Практычна няма ніводнай краіны ў Эўропе, якая адчувала б сябе заможнай і не выдзяляла б сродкаў для Беларусі. Кожная са шматлікіх замежных фундацыяў праводзіць уласную палітыку выдзяленьня сродкаў, па-рознаму бачыць сытуацыю ў краіне, что ўрэшце прыводзіць да агульных хаатычных дзеяньняў і татальнай адсутнасьці ўзгодненага кіраваньня. Чаго нельга сказаць пра Расею.

Расейскі цэнтар. Асноўная мэта расейскага цэнтру – рэабілітавацца за паразу ўва Ўкраіне падчас памаранчавай рэвалюцыі. Уся расейская актыўнасьць накіраваная толькі на адно – не дапусьціць памаранчавай рэвалюцыі ці якой яшчэ каляровай рэвалюцыі ў Беларусі ў бліжэйшыя гады. Перш за ўсё – гэта выбары 2006 г. і тое, што адбудзецца пасьля іх. Пра нейкія рэвалюцыі ў Беларусі пасьля 2006 г. гаварыць бессэнсоўна, таму што ня можа быць ніякай зьмены рэжыму ў бліжэйшай будучыні, калі ён пераможа ў 2006 г. Гэта будзе абсалютная і канчатковая перамога на многія гады. Гэтая перамога рэжыму прывядзе да таго, што на гэтай тэрыторыі зьменіцца тытульная нацыя. Ёй будуць чырвона-зялёныя, а ня тыя беларусы, што сталі ўзьнікаць і асэнсоўваць сябе на хвалі Адраджэньня 1980-х гг. і якія да апошняга часу ў пэўнай ступені вызначалі стан рэчаў у беларускай палітычнай і культурнай прасторы. Любому незаангажаванаму аналітыку пры поглядзе на нашу сытуацыю павінна быць ясна, што альбо зьмена рэжыму будзе зьвязаная з прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 г., альбо яна не адбудзецца ўжо ніколі. Таму сутнасьць расейскай стратэгіі і завязаная акурат на гэтым часе.

На сёньняшні дзень у Беларусі заўважная актыўнасьць як мінімум двух суб’ектаў, што працуюць у інтэлектуальнай, аналітычнай, праектнай плоскасьці над рэалізацыяй расейскай стратэгіі ў дачыненьні Беларусі і беларускай апазыцыі. Першы – гэта Фонд эфэктыўнай палітыкі і асабіста Глеб Паўлоўскі, які вымушаны рэабілітавацца за памылкі, якія былі зробленыя ўва Ўкраіне, у прыватнасьці, «дзякуючы» і яго стратэгічным распрацоўкам. Другі суб’ект – Сяргей Караганаў, сустаршыня ня так даўно створанай грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі. Калі мы зьвернем увагу на пасады, якія займаў Караганаў у папярэднія гады, то відавочным робіцца ўся несур’ёзнасьць звароту апошняга да праваабарончай тэматыкі. Задача Караганава, якую ён вырашаў і раней і якую можна рэканструяваць і сёньня, палягае ў тым, каб узяць пад кантроль і ўсталяваць вонкавае кіраваньне празаходняй часткай грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Вырашэньню гэтай задачы падпарадкаваны праект абраньня адзінага кандыдата, які знаходзіцца пад кіраваньнем Караганава, яго аналітыкаў і праектантаў; праект, які ў значна больш грубай і камічнай форме паўтарае ўсе памылкі 2001 г. Сьвядома альбо не, трапляючы ў пастку Караганава, беларускія праваабаронцы, лідэры грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі становяцца матэрыялам рэфлексіўнага кіраваньня з боку расейскіх стратэгаў3.

Што да Паўлоўскага, то ягоныя намаганьні дзеля арганізацыі міжнароднага форуму «Эўропа: вынікі году пераменаў» з удзелам Аляксандра Вайтовіча, Уладзімера Коласа, Аляксандра Казуліна ды іншых маюць мэтай усталяваць кантроль над часткай апазыцыйных палітыкаў. Пошук паслухмяных і «памяркоўных» удзельнікаў будучых перамоваў з уладамі, гатовых здацца на ласку пераможцаў, як калісьці Шарэцкі зь Ціхінем зрабілі гэта пад ціскам Чарнамырдзіна, Строева і Селязьнёва, ужо пачаўся.

Апазыцыйны цэнтар. Беларуская апазыцыя дагэтуль ня мае адзінай асэнсаванай стратэгіі дзеяньняў. Больш за тое, зь яе боку існуе ўпартае нежаданьне браць удзел у стратэгічных мерапрыемствах, прысьвечаных яе распрацоўцы4. Таму натуральна, што ў барацьбе і са стратэгіяй рэжыму, і з расейскімі стратэгічнымі ініцыятывамі апазыцыя ня мае шанцаў на выйгрыш, бо ў таго, у каго адсутнічае ўласная стратэгічная лінія, гэтая лінія будзе непазьбежна навязаная вонкавымі структурамі. Гэта робіць пытаньне выпрацоўкі і прасоўваньня адпаведнай стратэгіі пытаньнем нумар адзін на парадку дня дэмакратычнай супольнасьці5.

  1 Гэтая стратэгія мае больш шырокі кантэкст і рэалізуецца ўжо даўно, незалежна ад тых ці іншых выбараў.

2 Панятак рэфлексіўнага кіраваньня ўведзены У. Лёфэўрам, які вызначыў яго як працэс перадачы асноваў для прыняцьця рашэньняў адным бокам канфлікту (альбо дыялёгу) іншаму, што дазваляе кіраваць працэсам прыняцьця рашэньняў праціўніка/саюзьніка. Глядзі: Лефевр В. А. Конфликтующие структуры. Издание второе, переработанное и дополненное. – Москва: Изд-во «Советское радио», 1973.

3 Мяркуючы па словах Тацяны Процькі, робіцца гэта, хутчэй, несьвядома. Параўн. яе інтэрвію радыё «Свабода»: Кожны разумны чалавек у сучаснай цывілізацыі разумее, што стабільнасьць і добрыя адносіны паміж дзяржавамі магчымыя толькі на аснове дэмакратыі, законнасьці і выкананьня правоў чалавека. Менавіта ў гэтых умовах цывілізацыя можа пасьпяхова разьвівацца. І ў Расеі дастаткова людзей, якія прымаюць гэтыя высновы, якія вынікаюць з разьвіцьця цывілізацыяў. Караганаў – разумны чалавек, ён зьяўляецца намесьнікам дырэктара Інстытуту Эўропы Расейскай Акадэміі навук. Як навуковец, ён разумее гэтыя ідэалы і гэтыя ўмовы. Падабаецца гэта яму ці не – іншая справа. Зыходзячы з гэта ён і будуе сваю дзейнасьць. І вельмі важна, што гэтая дзейнасьць Караганава і Рады, у якую ўваходзяць і Памфілава, і Сванідзэ – людзі, якія хочуць бачыць Беларусь дэмакратычнай краінай.

4 Выснова зроблена пад уплывам падрыхтоўкі Арганізацыйна-дзейнаснай гульні па распрацоўцы палітычнай стратэгіі для Беларусі, самой гульні, што адбылася ў Кіеве ў сакавіку-красавіку 2005 г., і пасьлягульнёвых спробаў арганізацыі камунікацыі (круглага стала) зь лідэрамі апазыцыі.

5 Параўн. наш варыянт такога дакумэнта.
   
Пачатак  Цалкам 

№ 4 (38) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/01/07