A R C H E | П а ч а т а к | № 6 (40) - 2005 |
Пачатак Цалкам |
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АНДРЭЙ ЯГОРАЎ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Матэматыка контррэвалюцыі
Cкладаныя паведамленні, што адрасант накіроўвае адрасату, маюць як мінімум тры складнікі: ідэя, рыторыка, дзеянне. Якасны аналітычны тэкст, як, напрыклад, тэксты Андрэя Суздальцава, утрымлівае ўсе тры элементы. Але калі з першым (ідэяй) і другім (рыторыкай) у тэкстах Андрэя Суздальцава ўсё больш-менш зразумела, то з апошнім узнікаюць некаторыя цяжкасці.
Аналітыка Суздальцава якасная i тонкая. Але па які бок барыкады1 знаходзіцца А. Суздальцаў і ягоная аналітыка?
Нераздзеленая палітычная рэчаіснасць набывае сэнс для даследчыка, калі падводзіцца пад нейкія раней выпрацаваныя тлумачальныя мадэлі ці тэорыі. Зыходзячы з папярэдняй веды, аналітык тлумачыць нейкія падзеі (што можа і не даваць новай веды) альбо праектуе і ажыццяўляе даследчыцкія дзеянні, праз якія можа набываць новую веду, для пабудовы мадэляў, тэорый ці іх карэктавання. Сцэнуючы палітычны працэс у Беларусі, А. Суздальцаў выдзяляе наступных актораў:
Кожнаму гульцу палітычнага поля можна надаць умоўныя вагавыя каэфіцыенты, паводле правіла (1.1): чым большы вагавы каэфіцыент прысвоены актору, тым большы ягоны шанец атрымаць перамогу ў канфлікце з акторам, які мае меншы вагавы каэфіцыент. Ці, калі прасцей, у канфлікце перамагае той актор, чый вагавы каэфіцыент большы. Будзем лічыць, што пры роўных вагавых каэфіцыентах большы шанец на перамогу мае той, хто выйграў у канфлікце мінулы раз (правіла 1.2). Аналізуючы тэксты Суздальцава, каэфіцыенты можна размеркаваць наступным чынам:
Вось такая фармалізаваная аналітычная мадэль паводле Суздальцава. У гэты момант у гэтай мадэлі мы маем нешта накшталт раўнавагі (пры ўмове кансалідацыі грамадзянскай супольнасці з апазіцыяй). Сітуацыю змяняе альбо пераход наменклатуры ці генералітэту на другі бок, альбо ўмяшальніцтва вонкавых актораў, альбо з’яўленне іншых гульцоў на полі. Кожны з актораў мае інтарэсы ў адносінах адзін да аднаго і сітуацыі ў цэлым, што можна падаць як пары ўзаемных адносін. Напрыклад, інтарэсы рэжыму Лукашэнкі:
– ці, напрыклад, расійскія інтарэсы, якім А. Суздальцаў надае найбольшую ўвагу:
Няцяжка падлічыць, што такіх парных інтарэсаў агулам будзе налічвацца 25 для асноўных актораў без уліку іх дэталізацыі. Не мае сэнсу пералічваць інтарэсы кожнага, будзем узгадваць аб гэтым па меры неабходнасці. Заўважым, што, паводле Суздальцава, інтарэсы актораў збольшага перадвызначаныя іх эканамічным і геапалітычным становішчам. І Захад, і Расія зацікаўленыя ў стабільнасці Беларусі менавіта як транзітнай тэрыторыі: «У рэальнасці ні для ЕЗ, ні для Расіі дэстабілізацыя палітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча ў РБ не проста непатрэбная, але крытычна небяспечная»2. Таму аўтар задае даволі важнае пытанне аб тым, хто можа ўзяць на сябе выдаткі за захаванне стабільнасці падчас і пасля рэвалюцыі. І празрыста намякае на тое, што такія рызыкі можа ўзяць на сябе толькі Расія, для якой эканамічныя выдаткі па падтрымцы рэжыму ўжо пачынаюць перавышаць наяўныя выгады ад супрацоўніцтва з ім. Захад жа, на думку аўтара, збольшага задаволены існым становішчам, што дазваляе абмяжоўвацца дэкларатыўнай падтрымкай.
|
палітоляг, супрацоўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў. Ягоная апошняя публікацыя ў «ARCHE» – рэцэнзія на кнігу Паўла Севярынца ў № 5/2005. 1 «Барыкада» – мяжа, якая падзяляе варагоўныя сацыяльныя суб’екты на два бакі такім чынам, што ахоўвае ад татальнага зніштажэння кожны з бакоў. У дачыненні да Беларусі гэткая «барыкада» аддзяляе грамадзянскую супольнасць ад варожага ёй рэжыму.
|
Гатовую мадэль можна прыкладаць да аналізу розных палітычных сітуацый. Напрыклад, аўтар аналізуе магчымае развіццё беларускай палітычнай сітуацыі. Аўтар выдзяляе некалькі сцэнароў, разгледжаных ніжэй.
Магчымы сцэнар так званай «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі. А. Суздальцаў абазначае яе як «рэвалюцыю гуркоў». Поспех гэтае рэвалюцыі, у раскладцы А. Суздальцава, малаімаверны, бо сума вагавых каэфіцыентаў канфліктных бакоў роўная:
(1) Расія (8) + Рэжым (6) = Беларуская апазіцыя (3) + Грамадзянская супольнасць (3) + Захад (8) 8+6=3+3+8 14=14
Змены (поспех рэвалюцыі) магчымыя толькі ў выпадку «канструктыўнае супрацы апазіцыі з наменклатурнымі вярхамі, кіраўнікамі сілавых ведамстваў, дырэктаратам прадпрыемстваў і рэктаратам ВНУ, банкаўскімі коламі, дыпламатамі і г. д.», што выглядае:
(2) Расія + Рэжым - (Наменклатура + Генералітэт) < Беларуская апазіцыя + Грамадзянская супольнасць + Захад
12<14
Удзел грамадзянскай супольнасці ў «рэвалюцыі» няпэўны («менскі Майдан яшчэ сабраць трэба!»), што фактычна азначае гульню грамадзянскай супольнасці на баку рэжыму і зводзіць шанцы на перамогу да велічыняў, блізкіх да нуля:
(3) Расія + Рэжым + пасіўная Грамадзянская супольнасць > Беларуская апазіцыя + Захад 17 > 11
Калі ж Масква захавае нейтралітэт, дык расколатая і нетэхналагічная беларуская апазіцыя мае невялікія шанцы на перамогу над рэжымам, толькі ў тым разе, калі неасацыяваная апазіцыя хоць часткова згуляе на баку рэжыму, а грамадзянская супольнасць застанецца кволаю. У той жа час у гэтым выпадку пагроза рэжыму існуе:
(4) Рэжым + пасіўная Грамадзянская супольнасць = Захад + Партыйная апазіцыя - Неасацыяваная апазіцыя 9=9
Адзіны фактар, што робіць поспех рэвалюцыі магчымым – гэта ўдзел Расіі ў гульні супраць рэжыму Лукашэнкі. У гэтым выпадку перамога магчымая нават ва ўмовах маўчання грамадзянскай супольнасці і адсутнасці падтрымкі з боку Захаду:
(5) Рэжым + пасіўная Грамадзянская супольнасць < Беларуская апазіцыя + Расія 9<11
З такіх (ці падобных) падлікаў А. Суздальцаў робіць выснову: толькі пашырэнне кантактаў апазіцыі з Масквой, толькі падтрымка Расіі дасць магчымасць змяніць аўтарытарны рэжым. І паколькі апазіцыя не змагла сфармаваць адэкватнай «усходняй» стратэгіі, то ўжо загадзя прайграла выбары. Між тым для падтрымкі «рэвалюцыі» Расіяй неабходна гарантаваць «усяго толькі»: забеспячэнне яе палітычных і вайскова-стратэгічных інтарэсаў, паставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі (хоць гэта і не абавязкова), адмяніць пратэкцыянісцкія меры ў эканоміцы, скіраваныя супраць Расіі, забяспечыць расійцам усе гарантаваныя правы як нацменшасці, не дапускаць праяў русафобіі. Пакінем убаку спрэчнасць некаторых патрабаванняў і неабходныя гарантыі натуральнага забеспячэння інтарэсаў самой Беларусі, спытаемся толькі пра тое, хто, які палітычны суб’ект можа даваць такія гарантыі? Зразумела, толькі той, які валодае дзяржаўнай уладай, г. зн. сёння – толькі рэжым Лукашэнкі. Ён і будзе гарантаваць, прынамсі на словах. Сякі-такі гандаль магчымы для суб’ектаў, што маюць рэальныя шанцы прыйсці да ўлады пасля «рэвалюцыі». Але, па-першае, такія суб’екты цяпер не відавочныя, а па-другое, такія гарантыі дастаткова ўмоўныя і як бы не зусім сапраўдныя.
Гэта, хутчэй, не сцэнар, але апісанне бягучай сітуацыі Лукашэнкі, калі Расія гандлюе сваёй падтрымкай, ведаючы яе важнасць для рэжыму і стабільнасці беларускай сітуацыі, таму прапаноўвае Лукашэнку прыняць «канстытуцыйны акт» (фактычна, здаць суверэнітэт Беларусі і ўвайсці ў склад іншай дзяржавы) у абмен на гарантыі асабістай бяспекі Лукашэнку. Калі Лукашэнка адмаўляецца, то ўзрастае верагоднасць страціць уладу ў 2006 г. у выніку нейтралітэту ці гульні Расіі на другім баку. Калі пагодзіцца на прапанову Расіі, то ўзрастае магчымасць здрады наменклатуры і генералітэту, не зацікаўленых у рэальнай інтэграцыі, і, як вынік, страты ўлады, прычым, магчыма, яшчэ да ліпеньскіх выбараў (гл. (2). Адсюль, Расія з’яўляецца галоўным стратэгічным партнёрам рэжыму Лукашэнкі, а з іншага боку ўяўляе і найбольшую пагрозу для яго існавання.
Гэты сцэнар апісвае сітуацыю пасля магчымай каляровай рэвалюцыі ў Беларусі. Дадамо наступнае правіла (2.1), паводле якога змяняюцца вагавыя каэфіцыенты (моц) палітычных актораў пасля канфлікту: вагавы каэфіцыент кожнага актора, уцягнутага ў канфлікт, змяншаецца на 1 пры ўмове паразы, і павялічваецца на 1 пры ўмове выйгрышу. Такім чынам, пры ўмове паразы каляровай рэвалюцыі (1), сітуацыя зменіцца наступным чынам:
(6) Рэжым > Беларуская апазіцыя + Грамадзянская супольнасць 7 > 4
Пры ўмове пасіўнасці грамадзянскай супольнасці (фактычна яе гульні на баку рэжыму), рэжым процістаіць любым апазіцыйным і заходнім дзеянням па змене сітуацыі:
(7) Рэжым + Грамадзянская супольнасць = Беларуская апазіцыя + Захад 9=9 (выйгрыш тут за рэжымам, згодна з правілам 1.2)
А пры мінімальнай падтрымцы з боку Расіі (напрыклад, толькі з боку свайго расійскага лобі), рэжым устойлівы і без падтрымкі грамадскасці:
(8) Рэжым + Прарэжымнае лобі = Беларуская апазіцыя + Захад 9=9
Такім чынам, «калі беларускі прэзідэнт выбера сам сябе трэці раз, дык у Еўропе з’явіцца ўласны Фідэль Кастра»3, што супадае з вывадамі Уладзіміра Мацкевіча4.
|
2 Суздальцев А. Минск – Москва (I) // Сайт «Наше мнение».
|
Заўважым, што гульня Расіі на баку Лукашэнкі павышае яе ўплыў на беларускую сітуацыю пасля ўмоўнай паразы каляровай рэвалюцыі (пры адначасовым зніжэнні ўплыву Захаду). Прычым даволі значна, калі раней рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы з боку грамадства адназначна выйграваў у процістаянні з Расіяй (9>8), то ў новых умовах выйгрыш больш чым сумнеўны:
(9) Рэжым + Грамадзянская супольнасць = Расія 9=9
Усе іншыя варыянты (нейтралітэт, гульня на баку апазіцыі) змяншаюць велічыню выйгрышу Расіі (яе параўнальны ўплыў будзе меншы), праўда, здымаюць і рызыку прайграць. Але, як піша А. Суздальцаў: «Няўжо нехта наіўна разлічвае, што Масква зойме «нейтральную пазіцыю» ў суседняй дзяржаве, проста каля парога сваёй хаты, у дзяржаве, што мае немалое вайскова-стратэгічнае ды транзітнае значэнне і куды ўкладзеныя дзесяткі мільярдаў долараў дапамогі?»5.
|
3 Суздальцев А. Интеграционный капкан // Сайт «Наше мнение». 4 Даклад У. Мацкевіча на круглым стале 27.07.2005.
|
Трэба прызнаць бліскучы палемічны стыль аналітыкі Суздальцава і віртуознае валоданне мовай, калі аўтару ўдаецца шляхам аналогій і супрацьпастаўленняў ствараць неабходныя акцэнты. У прыватнасці, праз рытарычныя фігуры падкрэсліваецца значнасць падзей, звязаных з Расіяй (і самой Расіі), пры адначасовым прыніжэнні значнасці падзей беларускіх (і Беларусі): «Рэвалюцыя гуркоў» на фоне «Расійскага гуманітарнага Давосу»6, «на палітычным подыуме расійскай сталіцы сфармавалася сапраўднае беларускае «мадэльнае агенцтва»7, «беларускае кіраўніцтва стварыла на базе савецкай уласную нацыянальную, але паразітычную гаспадарку»8, «Крэмль – найважнейшы вонкавы гулец на беларускім палітычным полі»9 ды інш.
|
5 Суздальцев А. Ватерлоо // Сайт «Наше мнение».
|
Такая рыторыка разам з даволі правакацыйна прадстаўленымі расійскімі інтарэсамі, абвінавачваннямі ў «русафобіі» і тэндэнцыйнасці незалежнай беларускай аналітыкі выклікае адпаведную рэакцыю нашай запісной «экспертнай» супольнасці. Хто-ніхто (Я. Палескі, Я. Абзаваты) адразу кідаецца ў спрэчку, абвяргаючы вывады Суздальцава (зачапіў-такі за жывое). Шчыльнасць камунікацыі ад гэтага расце, і гэта добра (раней увогуле адзін аднаго не чыталі). Але разумення сітуацыі не дадаецца. Бо тут важна не толькі сама камунікацыя, само абмеркаванне, але і прадмет абмеркавання. Які сэнс у «глыбокіх» развагах «адзіны кандыдат – гэта толькі заходні праект ці не», «Крэмль арганізуе падставу «адзінаму» ці не арганізуе»? Навошта займацца гаданнем на кававай гушчы і нагрувашчваць тоны славеснага шалупіння? Памнажаць сутнасці без неабходнасці? Фактычна адбываецца пустое раздзіманне значнасці тэмы Расіі, Масквы, Крамля ў тутэйшых справах.
Але ж яна, гэтая тэма, сапраўды сур’ёзная, і разбірацца з ёй варта сур’ёзна. А тады трэба ставіцца да сказанага раней больш уважліва. Нагадаем: «Асноўная мэта расійскага цэнтру – рэабілітавацца за паразу ва Украіне падчас Памаранчавай рэвалюцыі. Уся расійская актыўнасць, усе расійскія дзеянні накіраваныя толькі на адно – не дапусціць Памаранчавай рэвалюцыі... у Беларусі ў бліжэйшыя гады»10. Таму сапраўды «абсалютна безадказныя і нічым не абгрунтаваныя заявы пэўных беларускіх апазіцыйных «паліттэхнолагаў» пра распрацоўку г. Паўлоўскім і с. Караганавым двух альтэрнатыўных планаў дэстабілізацыі рэжыму А. Лукашэнкі (маецца на ўвазе, ім больш рабіць няма чаго, як займацца А. Лукашэнкам)»11 будуць нічым не падмацаваныя, бо гэтыя людзі працуюць на рэалізацыю процілеглых мэтаў. Заўважым, што актывізацыя расійскай паліттэхналагічнай супольнасці ў Беларусі відавочная: кансультаванне некаторых палітычных сілаў, укараненне ў палітычнае і каляпалітычнае асяроддзе, правядзенне супольных форумаў і г. д.
|
6 Суздальцев А. «Революция огурцов» на фоне «Русского гуманитарного Давоса» // Сайт «Наше мнение». 7 Суздальцев А. Минск – Москва (I) // Тамсама. 8 Суздальцев А. Минск – Москва (II) // Тамсама. 9 Суздальцев А. Интеграционный капкан // Тамсама.
|
Падаецца, што дзейнасць А. Суздальцава (які, відавочна, мае беспасярэднія сувязі з расійскімі паліттэхнолагамі), укладаецца ў гэтыя ж рамкі. Яна скіраваная на дэзарыентацыю інтэлектуальнай супольнасці і агульны рост няпэўнасці ў сітуацыі 2006 г. у Беларусі, праз:
– гіпербалізацыю ролі расійскага фактару (стварэнне фальшывых аб’ектаў); – перанясенне ўвагі з канкрэтных мэтаў і стратэгіі дзеянняў Расіі ў 2006 г. у Беларусі на тэмы абстрактных «інтарэсаў Масквы», геапалітычных і геаэканамічных псеўдааналітычных разважанняў (сцягванне камунікацыі на малазначныя тэмы); – канстатацыю немагчымасці зменаў без адэкватнага аналізу ўмоваў наступлення ці ненаступлення такіх зменаў (збіццё чаканняў пазітыўных зменаў і значэння рэвалюцыі-2006). У гэтую стратэгію лагічна будзе ўбудаваны раскол інтэлектуалаў у пытаннях мовы, «нацыяналізму», «русафобіі – славянафільства» – застарэлых хваробах беларускіх інтэлектуалаў. Тут важна, што Суздальцаў пазіцыянуе сябе як «свайго» ў расійскамоўнай незалежнай інтэлектуальнай супольнасці Беларусі. Тое, што ім пішацца, збольшага будзе (амаль рэфлекторна) негатыўна ўспрымацца нацыяналістычна арыентаванымі беларускамоўнымі інтэлектуаламі, і гэты негатыў можа пераносіцца на частку інтэлектуалаў, што пішуць па-расійску. У выніку можна будзе назіраць эскалацыю рознага кшталту палкіх, але дурных спрэчак. Хаця магчымы і іншы расклад – супольнае процідзеянне маніпулятыўным уплывам расійскіх паліттэхнолагаў з боку ўсіх беларускіх інтэлектуалаў, згуртаваных усведамленнем супольных інтарэсаў. Да гэтага, відаць, яшчэ далёка, але пазітыўныя зрухі ўжо ёсць: што да непрымальнасці гандлю суверэнітэтам краіны – назіраецца поўная згода.
|
10 Мацкевіч У., Ягораў А. Перамога над рэжымам альбо смерць нацыі: дылема будучых прэзідэнцкіх выбараў // АRCHE. 2005. № 4. 11 Суздальцев А. Шестой заход на Кремль // Сайт «Наше мнение».
|
Цікава, што Суздальцаў упісаў у структуру сваёй аналітыкі спосаб утылізацыі крытычных захадаў праз звядзенне ўсяго да «фобій» («русафобіі», у прыватнасці) або «святарных кароў» (Захад, дэмакратыя)12. Напрыклад гэты тэкст у такой логіцы можна аднесці да «русафобскіх». Хаця насамрэч штука тут не ў «русафобіі», а ў цалкам розных схематызмах, каштоўнасных рамках і дзейнасных падыходах, праверкай якім будзе эфектыўнасць ці неэфектыўнасць канкурэнтных палітычных практык.
|
12 Гл., напрыклад: Суздальцаў А. Ватерлоо // Сайт «Наше мнение». |
|