A R C H E | П а ч а т а к | № 1-2 (64-65) - 2008 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||||
V. K. | ||||||
V. K.
Каб перасьмешнік ня стаўся папугаем…
Каб учора хто сказаў, што адзін сказ з артыкула Валянціна Тараса «Дар перасьмешніка. Нататкі пра пераклад»1 прымусіць мяне сёньня кінуць усе пільныя справы і кінуцца ў палеміку, як у вір, — не паверыла б. Найперш таму, што бязьмежна паважаю гэтага чалавека за ягоную мудрасьць, разважлівасьць і ўменьне насуперак усяму заставацца верным сабе. Але вось чытаю:
…адэкватнасьць перакладу… залежыць ад таго, ёсьць у цябе дар перасьмешніка, дар імітацыі, ці няма. Калі ёсьць, ня так ужо і важна, ці ведае перакладчык мову, зь якой перакладае, ці ня ведае і перакладае з падрадкоўніка2. І разумею: далей маўчаць проста немагчыма, зараз кіну ўсё і рынуся бараніць права перакладу ПРАФЭСІЯЙ ЗВАЦЦА! Уяўляеце, каб не абы‑які музыка напісаў: «Ня так ужо і важна, ці ведае сьпявак ноты, — абы голас меў прыгожы»? Або каб Елізар’еў заявіў: «Салісту балету неабавязкова скончыць харэаграфічную вучэльню»? Або каб ДАІшнік прызнаўся: «Кіроўцу неабавязкова ведаць дарожныя знакі — абы меў аўто»? Абсурд? Так, поўны абсурд. Дык чаму ж у беларускім літарацкім асяродку прыжылося меркаваньне, што перакладаць можна ня ведаючы мовы? Здаецца, адказ навідавоку: за савецкім часам, калі ідэалягічная дактрына «дружбы народаў» вымагала, каб літаратары нацыянальных рэспублік ды краінаў сацлягеру займаліся ўзаемнымі перакладамі, падрадкоўнік стаўся нормай. Але, даруйце, у наступным годзе паканчаюць школу тыя, хто нарадзіўся ў Беларусі, а ня ў СССР, а мы іх дасюль гатовыя карміць «падрадкоўным» сэканд‑хэндам! Мабыць, ёсьць на тое іншыя прычыны, апроч «цяжкой савецкай спадчыны». У любым прыстойным падручніку з тэорыі перакладу напісана, што дасканалае валоданьне мовай арыгіналу і мовай перакладу — неабходныя, але не дастатковыя патрабаваньні да прафэсійнага перакладчыка. То бок там, дзе да перакладу ставяцца як да прафэсіі, разумеюць: перакладчыку МАЛА дасканала валодаць абедзьвюма мовамі (падкрэсьліваю: дасканала валодаць, а ня сяк‑так ведаць на ўзроўні «чытаю са слоўнікам»). Але хто ў нас лічыць мастацкі пераклад прафэсіяй? Дзе нам да такой раскошы… У нашым беларускамоўным гета людзей, якія дасканала валодаюць беларускай, можна заносіць у Чырвоную кнігу. А тых зь іх, хто свабодна размаўляе яшчэ і на замежных мовах, варта браць на ўлік ды ахоўваць як від пад пагрозай зьнікненьня. Тых жа, хто яшчэ і мае дар Божы да мастацкага перакладу, можна пералічыць на пальцах адной скалечанай рукі. Ну, добра, дзьвюх. Вось мы і кампэнсуем, як можам. Што нельга быць хірургам, не атрымаўшы дыплёму мэдунівэрсытэту, што нельга падпускаць да ядравай устаноўкі чалавека без належнай адукацыі, мы яшчэ сяк‑так разумеем. Але што пераклад — гэта мастацтва, якое палягае на падмурку пэўных прафэсійных ведаў, — не, ня кемім! І вось падыходзіць да мяне студэнтка ды кажа: «Ці ня ведаеце, дзе можна знайсьці які‑небудзь тэкст пра сьмяротнае пакараньне? Свайго ў «ПАМІЖ» я не напішу, а перакласьці — пераклала б». Дзіцятка, вы спачатку няправільныя дзеясловы вывучыце! Іначай страту сьмерцю арганізую я вам. Або вы — мне: сваім перакладам! А іншы студэнт, які вельмі гучна абвясьціў, што пераклаў культавы твор, пасьля той заявы тэлефанаваў і прасіў, каб я патлумачыла яму значэньне незразумелых словаў і граматычных канструкцыяў. Ну, гэта студэнты. Але ж ёсьць кваліфікаваныя прафэсіяналы. Нядаўна маладая, поўная энтузіязму дзяўчына зь перакладчыцкім дыплёмам пацешыла: ідыёму to spill the beans (даслоўна: «рассыпаць бабы», г. зн. выдаць таямніцу, раскрыць сакрэт) пераклала «стаць на гарох»! Вось ужо дзе праўда: ня блытай боб з гарохам! (Дзеля справядлівасьці мушу сказаць, што ў чыставым варыянце «гарох» быў выпраўлены.) Ну, яна маладая, яшчэ навучыцца. Ёсьць жа майстры пяра. Дарагі Рыгор Іванавіч, я пакланяюся вашаму паэтычнаму таленту, але вы мяне моцна зьдзівілі сваім перастварэньнем у «Дзеяслове» № 4 за 2003 г. маіх улюбёных зь юнацтва, з часоў «тутэйшага сюру» на кухні ў сёстраў Дубянецкіх, радкоў Хуана Рамона Хімэнэса:
|
перакладчыца, выкладчыца ангельскай мовы. Летась выйшла друкам кніга ейных перакладаў з ангельскай і амэрыканскай літаратуры «Бог Скарпіён». 1 Тарас, В. Цярушынкі сьмецьця на чыстай падлозе. Нататкі пра пераклад // ARCHE. 2007. № 11. С. 435—445. 2 Тамсама. С. 437—438.
|
Ці вы самі ўяўляеце гішпанскую далеч, што «фіялкамі сагрэта»? Не растуць жа фіялкі дываном. І ў беларускага чытача «фіялкі» цягнуць зусім іншае кола асацыяцыяў: вазон фіялак на падваконьні, карункавыя фіранкі, карацей, хатні спакой і ўтульнасьць. ¡Qué tranquilidad violeta! — гэта зусім іншае: фіялетавыя цені, ціхі прахалодны вечар пасьля сьпякотнага дня ў дарозе. Скажыце, у які падрадкоўнік можна ўкласьці асацыяцыйнае кола, калі перакладчык не валодае мовай?
Памятаю, як мяне ўразіла, што параўнаньне like a minor royalty (даслоўна: як асоба каралеўскай крыві, ня надта блізкая сваячка каралевы) носьбіты беларускай мовы разумеюць зусім іначай за брытанцаў: для каго яно асацыявалася з усёдазволенасьцю, для каго — з капрызьлівасьцю, для каго — з годнымі паводзінамі. Між тым кожны брытанец адразу зразумее, што маецца на ўвазе падкрэсьлена афіцыйная манера трымацца, строгае захаваньне этыкету. І мне яшчэ кажуць: «неабавязкова ведаць мову»… А вось «ляп» Язэпа Семяжона, які нібыта ведаў ангельскую. Ягоная «арфістка маладая»4 зь перакладу Байранавага «My Soul Is Dark» на адным сэмінары сталася таўром, якім пазначалі ўсе пераклады «міма касы». Трэба быць геніем, каб біблейнага Давіда, да якога зьвяртаўся Байран, назваць «арфістка маладая»! |
3 Хімэнэс, Хуан Рамон. Вершнік // Дзеяслоў. 2003. № 4. С. 143.
|
Кажуць, той жа Язэп Семяжон дапамагаў Веры Рыч, у якой… як бы гэта мякчэй сказаць?… некаторыя складанасьці з разуменьнем беларускай мовы, перакладаць беларускіх клясыкаў на ангельскую. Дык вось, у Багдановічавым радку «Хай собіць нам спаткацца на вуліцы» гэтая самая вуліца ператварылася ў highway — шашу. А назва байкі Кандрата Крапівы «Дзед і баба» ў Веры Рыч гучыць як Grandpa and Grandma, то бок з дваіх простых вясковых старых пэрсанажы сталіся дзядулем і бабуляй апавядальніка.
Тут самы час пакаяцца ва ўласных грахох. Пабачыўшы ў Чака Палагнюка выраз cat litter, не дапяла я, дурніца, што ў тым кантэксьце ён азначаў не «кацячыя какашкі», а «напаўняльнік для кацячых прыбіральняў». І зусім няёмка за shark shrimps, перакладзеныя як «мяса акулы», хоць насамрэч гэта «каралеўскія крэвэткі». Ёсьць яшчэ некалькі рэчаў, згадваючы якія, я проста чырванею ад сораму… Mea culpa! Mea maxima culpa! Ад памылак не застрахаваны ніхто, але, ведаючы мову, ты хоць можаш іх заўважыць ды выправіць. І чужыя хібы — не падстава, каб даваць зялёнае сьвятло кожнаму, хто адчуе ў сабе «дар перасьмешніка». Шаноўны Валянцін Яфімавіч! Ня ведаючы мовы арыгіналу (за выняткам, вядома, расейскай у выпадку з Мандэльштамам), рызыкоўна гэта — казаць: Лорка ў яго застаецца Лоркам, Нэруда — Нэрудам, Мандэльштам — Мандэльштамам, паэт не падмяняе іх сабою, захоўвае іхнюю інтанацыю, манеру, стылістыку, перадае іхнія жарсьці. І ўражаньне такое, нібы гэта яны самі загаварылі па‑беларуску. Той жа эфэкт і ў кнізе «Гуканьне паэзіі Усходу»5. |
4 Байран, Джордж Гордан. Лірыка. Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. С. 253.
|
Я вам ня тое што ня веру, але не давяраю: ня можаце Вы гэтага з пэўнасьцю ведаць. Нават дзеля сьвятога пачуцьця — сяброўства (да Рыгора Іванавіча). Тым болей дзеля сяброўства.
Дарэчы, Рыгор Барадулін, здаецца, адным зь першых у перакладзе хоку ўжыў рыфму. Проста параўнайце пераствораныя ім хоку Мацуо Басё, што цытаваў Валянцін Тарас, зь перакладам В. Маркавай на расейскую мову:
|
5 Тарас, В. Цярушынкі сьмецьця на чыстай падлозе. Нататкі пра пераклад // ARCHE. 2007. № 11. С. 440.
|
І яшчэ:
No comment. А як захаваная інтанацыя, манера, стылістыка Восіпа Мандэльштама, мяркуйце самі:
Прадалі Мандэльштама, так бы мовіць, ні за панюх табакі… Самае дзіўнае: разьбіраючы «цярушынкі» ў перакладах з Чэслава Мілаша, паважаны Валянцін Тарас абвяргае ўласную тэзу, што «ня так ужо і важна, ці ведае перакладчык мову, зь якой перакладае, ці ня ведае». Усе хібы, якія закідае Валянцін Яфімавіч Алегу Мінкіну і Алесю Чобату, выкліканыя акурат тым, што перакладчыкі недастаткова валодаюць польскай. Зрэшты, уяўленьне пра дапушчальнасьць падрадкоўніка мае яшчэ адзін заганны, а для беларускай перакладніцкай школы, магчыма, забойчы, бок. Досыць часта слова «падрадкоўнік» выкарыстоўваецца як эўфэмізм замест «пераклад праз расейскую». Забойча гэта для нас ня толькі таму, што пры такой завядзёнцы нам ніколі не дачакацца па‑беларуску твораў, што яшчэ ня выйшлі па‑расейску, і мы вечна мусім спажываць перакладны «сэканд‑хэнд». Забойча гэта найперш для маладых перакладчыкаў. Уяўляеце, які комплекс непаўнавартасьці ім прышчапляецца, калі старэйшыя калегі заўсёды маюць за эталён расейскі пераклад? Маладыя, амбітныя, таленавітыя прызвычайваюцца да думкі, што яны a priori горш за расейцаў разумеюць мову арыгіналу і аўтарскі намер, таму павінны зьвярацца са «старэйшым братам». І пачынаюць ленавацца: сапраўды, навошта дасканаліць сваё валоданьне мовай, навошта глядзець у слоўнікі, калі можна зазірнуць у расейскі пераклад? Нядаўна вельмі таленавітая дзяўчына, якую я папрасіла перакласьці вершаваныя разьдзелы з «Пэнэлёпіяды» выдатнай канадзкай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд, бо ня дадзена мне таленту рыфмарыць, дасылае SMS‑ку: «…кепская навіна: ва ўсіх усходнеславянскіх перакладах жаніх Пэнэлёпы — Антыной… Варта паправіць…» (Тут трэба патлумачыць, што з больш як сотні жаніхоў Пэнэлёпы ў тэксьце насамрэч сустракаліся Антыной і Амфіном, але ў вершаванай частцы згадваўся толькі Амфіном.) Дык вось, навіна была сапраўды вельмі кепская. Па‑першае, «Пэнэлёпіяду» ўжо, аказваецца, пераклалі на іншыя мовы, а мне так хацелася, каб беларускі пераклад стаўся першым! Па‑другое (і гэта нашмат горш), сумна, што для адной з найлепшых перакладчыцаў маладзейшага пакаленьня іншыя ўсходнеславянскія пераклады выглядаюць больш аўтарытэтнай крыніцай за ангельскі арыгінал… Валянцін Тарас піша: Можна прывесьці дзясяткі прыкладаў, калі пераклад з падрадкоўніка аказваецца больш блізкі да аўтарскага тэксту, да ягонай моўнай стыхіі, чым пераклад з арыгіналу, зроблены тэхнічна бездакорна, але без артыстызму10. |
6 Басё, Мацуо. Великое в малом. Санкт-Петербург: Терция. Кристалл, 1999. С. 35. 7 Тамсама. С. 122. 8 Мандельштам, О. Э. Собрание сочинений в 4-х тт. Москва: Терра. 1991. Т. 1. С. 16. 9 knihi.com.
|
Дык прывядзіце іх, паважаны Валянцін Яфімавіч! А потым давайце паспрабуем высьветліць, з чаго ўсё ж рабіліся гэтыя пераклады: з падрадкоўніка ці з расейскага мастацкага перакладу? Вы ж самі цудоўна разумееце, што вашая супольная з Карласам Шэрманам праца над «Восеньню патрыярха» — выключэньне, якое толькі пацьвярджае правіла.
Дарэчы, чаму ў перакладах, зробленых з «падрадкоўніка», практычна ніколі ня згадваецца прозьвішча таго мурына, які яго падрыхтаваў? Падзякавалі б перакладчыкі чалавеку, ён жа гэтак вам дапамог. Здаецца, тут рэч ня толькі ў нашай традыцыйнай непавазе да аўтарскіх правоў. Папросту калі б гэтыя прозьвішчы пазначаліся, адразу было б відаць, адкуль у некаторых перакладаў вушы растуць. Уяўляеце, напрыклад, чорным па белым: «Падрадкоўнік С. Маршака», «Падрадкоўнік Б. Пастарнака»? Парадокс: апраўдваючы падрадкоўнік, мы ўвесь час наракаем, што замежная літаратура ў нас перакладаецца праз расейскую. Тут ужо, як той казаў, або крыж здымі — або порткі нацягні… Зразумела, валоданьня, нават дасканалага, мовай арыгіналу недастаткова, каб стацца перакладчыкам. Трэба яшчэ, каб Бог пацалаваў у цемечка, як сказаў Алесь Асташонак. Але без валоданьня мовай, бяз добрай прафэсійнай «школы» немагчымае мастацтва перакладу. Іначай, выбачайце, перасьмешнік ператворыцца ў папугая, у тую «птушку какаду», якая… Ну, вы ведаеце… Дзеля чаго я гэта пішу? Я ж ня маю ані ценю надзеі пераканаць каго‑небудзь ці зьмяніць чыё‑небудзь стаўленьне да перакладу. Ды проста падумалася: шмат якія беды нашай краіны — ад таго, што ў ёй татальна ня цэніцца прафэсіяналізм. Тут сантэхніку рамантуюць інжынэры, балетмайстраў прызначаюць сэнатарамі, МУСаўцы праходзяць як пісьменьнікі, а кіруе дзяржавай былы дырэктар саўгасу.
|
10 Тарас, В. Цярушынкі сьмецьця на чыстай падлозе. Нататкі пра пераклад // ARCHE. 2007. № 11. С. 438. |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 1-2 (64-65) 2008 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |