Абдзіраловіч

Гаятры Сьпівак. Тры жаночыя тэксты і крытыка імперыялізму

Мы часта глядзім на “трэці сьвет” як на далёкія ад нас культуры, якія, ня гледзячы на эксплуатацыю, здолелі захаваць сваю багатую літаратурную спадчыну і цяпер чакаюць, каб яе адкрылі, вытлумачылі й улучылі ва ўніверсітэцкія праграмы ў ангельскім перакладзе.

Сяргей Вайніцкі. Кава і сакавік

Гэтае мейсца не пазначанае на ніводнай мапе, яго няма ў ніводным мярзотным турыстычным гайдзе. Але яно нейк знаходзіцца, яго пазначае навакольная ціша, нечаканая пасярод тлумнага гарадзкога цэнтру, някідкасьць, густоўнасьць. І пах кавы, канечне.

Яцэк Кухарчык. Праблемы з мультыкультуралізмам

Крыніцу ідэі мультыкультуральнасьці належыць шукаць у дзьвюх зьявах з найноўшай гісторыі Амэрыкі: „руху грамадзянскіх правоў” 1950-пачатку 1960-х гадоў, а таксама ў студэнцкай контркультуры на мяжы 1960-70-х гадоў.

Іван Новік. Паэзіс калектывізацыі: наратыўныя контуры трагедыі

1. Метадалагічныя ўводзіны. 1.1 Нараталогія і дыскурсіўны аналіз. Перафразуючы знакамітае Борхесава “Гісторый усяго чатыры” (Cuatro son las historias) можна было б сказаць: тлумачэнняў літаратуры ўсяго чатыры. Меней паэтычна, але болей дакладна: нягледзячы на ўсю...

Іван Новік. Беларуская савецкая філасофія 1950-ых гг. як філасофія sensus communis

Адметная эпістэмічная канфігурацыя беларускай савецкай філасофіі 1950-ых гг. і, адначасна, лагічны каркас яе разважанняў, былі звязаны з абавязковым вяртаннем да здаровага сэнсу “савецкага чалавека”.