Абдзіраловіч

Алена Гапава. Нацыя “паміж” і ў мары аб сваіх жанчынах

Сучасны беларускі палітычны і культурны дыскурс факусуецца на ідэі вяртання ў Еўропу. Ідэя гэтая прэзентуецца настальгічным мітам беларускасці, перарваным, але не знішчаным савецкім эксперыментам: колькі стагоддзяў краіна не існавала на еўрапейскай мапе ў якасці самастойнай дзяржавы.

Сяргей Санько. Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: прэзумпцыя аўтахтоннасьці і дэканструкцыя традыцыі

На культуру нельга кінуць абсалютна збочаны, аб’ектыўны позірк, бо інтэндаванасьць гэткага позірку неўнікова стаецца ўгрунтаванай у інтэндаваным, г. зн. усё роўна ў культуры.

Алесь Анціпенка. Веданта на далоні

Падрыхтоўка і кваліфікацыя Зразумела, Рэальнасьць, пра якую кажа Веданта, – покуль толькі гіпотэза. Звычайная (навуковая) веда і мысьленьне Яе не адкрываюць. Але ёсьць шлях, кажа Веданта. Найлепшы варыянт, канешне, гэта – калі маем настаўніка,...

Віктар Сукенніцкі. Аб водгуку ў сэрцы

За колькі гадзінаў перад працэсам у палявым судзе, прызначаным на 13 сакавіка 1864 года, зьняволены ў былых дамініканскіх мурох, што ў Вільні, Кастусь Каліноўскі запатрабаваў паперу і прылады для пісьма. Спадзеючыся на тое, што...

Эдвард Саід. Арыенталізм. Уводзіны

Усход быў амаль што вынаходніцтвам эўрапейцаў, мясьцінай, дзе спракавеку сярод маляўнічых краявідаў ды экзатычных стварэньняў Вас чакалі нязвычайныя падзеі, рамантычныя прыгоды й незабыўныя ўспаміны. І вось цяпер гэты Ўсход зьнікаў…

Міхал Баярын. Ігнат Абдзіраловіч: запавет ліючайся формы

Беларусь як праект пачынаецца ў 19 стагодзьдзі. Пасьля падзелаў Рэчы Пасталітай паступова зьнікаюць яе грамадзкія і культурныя структуры, і ўтвараецца вялікае свабоднае рэчыва, адносна якога становіцца магчыма выказваць новыя намеры.

Таццяна Слінка. “Адвечным шляхам” як асноўны код беларускага мыслення

Наша мэта — прааналізаваць структуру, тэматыку ды ідэйны змест тэксту ў кантэксце сусьветнай філасофіі і тагачаснай культурнай сітуацыі на Беларусі, сканцэнтраваўшы ўвагу на тым, як аўтар аналізуе праблему беларускай ідэнтычнасці і які шлях прапануе для яе вырашэння.

Кацярына Массэ. Паэзія як мастацтва абмежавання. Квантавая прырода паэтычнага мыслення

Я часта паўтараю, што каласальная моц паэзіі – у звышжорсткіх умовах ейнага фармальнага выражэння, ад якіх многія чамусьці бягуць так, што ажно пяты вольных радкоў блішчаць. Калісьці я і сама ўцякала, пакуль не натрапіла на адчуванне, што нешта важнае прыгэтым страчваецца.