Сяргей Вайніцкі. Кава і сакавік
Гэтае мейсца не пазначанае на ніводнай мапе, яго няма ў ніводным мярзотным турыстычным гайдзе. Але яно нейк знаходзіцца, яго пазначае навакольная ціша, нечаканая пасярод тлумнага гарадзкога цэнтру, някідкасьць, густоўнасьць. І пах кавы, канечне.