№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Агляды

Мультыкульты па-чэшску

Мультыкульты па-чэшску

Беручы ў рукі кнігу, скажам, ісландскага, японскага або гішпанскага аўтара, мы збольшага “па змаўчанні” настроеныя на тое, што сутыкнёмся ў ёй з ісландскімі, японскімі ці гішпанскімі рэаліямі. Гэта, вядома, не правіла, а імпліцытнае чаканне, што вынікае са знаёмства з усясветнай белетрыстыкай... Чытаць цалкам

Аўстралійска-Азіяцкая літаратурная прэмія
Прэмія імя Т. С. Эліята

Прэмія імя Т. С. Эліята

12 студзеня 2009 года стала вядомае імя ўладальніцы галоўнай брытанскай паэтычнай прэміі – прэміі імя Т. С. Эліята (Тhe TS Eliot prize for poetry). Ёй стала малавядомая 30-гадовая паэтка Джэн Хэдфілд (Jen Hadfield), уганараваная за свой другі зборнік вершаў Nigh-No-Place, напісаны па выніках падарожжаў… Чытаць цалкам

Прэмія імя Камоэнса 2008

Прэмія імя Камоэнса 2008

Галоўную літаратурную прэмію ў партугаламоўным свеце – Прэмію імя Камоэнса (Prémio Camões) - у 2008 годзе атрымаў 67-гадовы бразільскі пісьменнік Жуау Убалду Рыбэйру (Joao Ubaldo Ribeiro)... Чытаць цалкам

Іерусалімская прэмія «Свабода асобы ў грамадстве» 2008

Іерусалімская прэмія «Свабода асобы ў грамадстве» 2008

21 студзеня гэтага года стала вядомае імя аўтара, які ў сакавіку атрымае прэстыжную Іерусалімскую прэмію. Ім стаў вядомы японскі пісьменнік Харукі Муракамі, аўтар бэстсэлераў «Нарвежскі лес» і «Пагоня за дзікай авечкай»... Чытаць цалкам

Прэмія перакладной мастацкай літаратуры газеты The Independent
Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis)
Букераўская прэмія 2008

Букераўская прэмія 2008

У 2008 годзе Букераўскую прэмію (The Man Booker Prize), вышэйшую літаратурную ўзнагароду Велікабрытаніі, атрымаў 33-гадовы індыйскі пісьменнік Аравінд Адзіга за свой дэбютны раман “Белы тыгр” (The White Tiger Atlantic, 2008)... Чытаць цалкам

Ганкураўская прэмія 2008

Ганкураўская прэмія 2008

10 лістапада 2008 года стала вядома імя ўладальніка Ганкураўскай прэміі (Prix Goncourt) – ім стаў 46-гадовы афганска-французскі пісьменнік Ацік Рахімі. Ён атрымаў вышэйшую літаратурную ўзнагароду Францыі за свой першы раман на французскай мове “Сінге Сабур”... Чытаць цалкам

Прэмія часопіса «Иностранная литература»

Прэмія часопіса «Иностранная литература»

15 студзеня 2009 года расійскі часопіс «Замежная літаратура» абвясціў імёны лаўрэатаў сваёй штогадовай прэміі. Сярод уганараваных часопісам – Алена Калашнікава (Елена Калашникова), аўтар зборніка інтэрв’ю «Па-руску з любоўю: гутаркі з перакладнікамі» («По-русски с любовью: беседы с переводчиками»),… Чытаць цалкам