A R C H E П а ч а т а к № 3 (66) - 2008
Пачатак  Цалкам Форум


3 — 2008

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • палеміка • гісторыя • рэцэнзіі

 


палеміка

  Алесь Смалянчук

Вокладка «ARCHE» №3
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (1-2’2008)

   ARCHE (12’2007)
   ARCHE (11’2007)
   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Алесь Смалянчук
Дыскусія пра вытокі на фоне «ідэалагічнай рэвалюцыі»
Публікацыі, якія згадваюцца ў артыкуле:

Марзалюк, І. Сімптомы «пажаданай гісторыі» // ARCHE. Гэты нумар.

Булгаков, Валер. История белорусского национализма. — Вильнюс: Институт белорусистики, 2006. — 331 с.

Казакевіч, Андрэй. Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм // ARCHE. 2007. № 7—8.

Булгакаў, Валер. Злыя дэманы беларускай гісторыі //
ARCHE. 2007. № 9.

Гісторыя беларускага нацыяналізму, у т. л. даследаванне ягоных ідэйных вытокаў, належыць да найбольш важных праблемаў айчыннай гістарычнай навукі. Яна датычыць падмуркаў сучаснай гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці. Гэтая тэма яшчэ больш актуалізавалася ў апошнія гады ва ўмовах інспіраванай уладамі свайго роду «ідэалагічнай рэвалюцыі».

Кніга Валерыя Булгакава і дыскусія, якую яна выклікала, непасрэдна прысвечаная праблеме фармавання нацыянальнай ідэі. Яе карані ў «доўгім» ХІХ стагоддзі, якое для Беларусі распачалося падзеламі Рэчы Паспалітай, а закончылася Першай сусветнай вайной.

Феномен ідэйных вытокаў беларускага нацыяналізму здаўна прыцягваў увагу даследчыкаў. Толькі пры канцы ХХ — на пачатку ХХІ ст. гэтую праблему закраналі Міхась Біч, Генадзь Каханоўскі, Адам Мальдзіс, Аляксей Каўка, Уладзімір Мархель, Уладзімір Казбярук, Святлана Куль-Сяльверстава, Сяргей Токць, Павел Церашковіч, Алег Латышонак, Захар Шыбека, Рышард Радзік, аўтар гэтых радкоў ды інш. Многія навуковыя працы сталі рэальнымі крокамі на шляху разумення як «беларускага ХІХ ст.», так і азначанай праблемы. Але хіба ніводны з сур’ёзных даследчыкаў гэтага перыяду насуперак сцвярджэнню В. Булгакава (у ягоным адказе на рэцэнзію А. Казакевіча) ніколі не рабіў выгляду, што «ўсе зьвязаныя зь ёй (гісторыяй нацыяналізму. — А. С.) пытаньні былі зьнятыя раз і назаўсёды»1.

Усё, што даследчыкі сёння могуць прапанаваць, — гэта толькі навуковыя гіпотэзы. Іх верагоднасць моцна залежыць ад метадалогіі даследавання, крыніцазнаўчай базы, ведання гістарыяграфіі праблемы, здольнасці даследчыка весці дыялог не толькі з крыніцамі, але таксама з калегамі-апанентамі.

Кніга В. Булгакава — гэта яшчэ адна гіпотэза, якая таксама працуе на даследаванне праблемы. (Яе сутнасць аўтар выказаў ужо на пачатку працы: «Само опознавание белорусов как этнокультурной общности было осуществлено в рамках российской националистической реакции на польское восстание 1863 г. […]»2).

Праўда, знаёмства з тэкстам кнігі адразу нарадзіла некалькі пытанняў і заўвагаў:

1. Чаму назва не адпавядае зместу кнігі? Калі тэрмін «перадгісторыя» падаецца аўтару празмерна амбіцыёзным, то чаму такім не падаецца тэрмін «гісторыя»?

2. Чаму ў кнізе адсутнічае аналіз гістарыяграфіі праблемы? Відавочна, што кожная наватарская праца павінна ўлічваць гістарыяграфію праблемы. Прычым варта не толькі даваць ацэнку канчатковым высновам калегаў, але таксама абгрунтаванню гэтых высноў.

3. Чаму навуковы апарат кнігі не адпавядае патрабаванням навуковага выдання? Здзіўленне выклікае сцвярджэнне, што «историк идей не буквоед, и для него важна сама мысль или высказывание, а не его совершенно точное описание»3.

  прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні. Яго апошняя публікацыя ў «ARCHE» выйшла пад назвай «Плебэйскія нацыі і імпэрскія пэрыфэрыі»
(№ 11 за 2006 г.)

1 Булгаков, В. История белорусского национализма. — Вильнюс: Институт белорусистики, 2006. — 331 с.

2 Тамсама. С. 26. (Гэтая ды іншыя цытаты даюцца паводле расейскамоўнага выдання.)

   
4. Чаму розныя часткі кнігі напісаныя ў розных стылях? Навуковы тэкст раптам змяняецца публіцыстычным і наадварот. Узнікае ўражанне, што кніга з’яўляецца кампіляцыяй тэкстаў, напісаных аўтарам у розны час і з рознымі мэтамі.

Гэтыя пытанні можна працягваць. Іх значэнне не змяншаецца ад таго, што аўтар сам прагаварыў пэўныя недахопы ўласнай працы ў прадмове. Іншыя моманты заўважылі рэцэнзенты. Варта адзначыць рэцэнзіі Андрэя Ціхамірава на старонках «Беларускага гістарычнага агляду»4 і Андрэя Казакевіча ў «Arche»5. Яны найбольш сур’ёзна паставіліся да тэксту В. Булгакава6.

Зрэшты, у кожным даследаванні ёсць недахопы. Апошнюю ацэнку навуковаму даследаванню дасць час і далейшае развіццё навукі, у дадзеным выпадку беларускай гуманістыкі. Безумоўным пазітывам кнігі В. Булгакава з’яўляецца прыцягненне ўвагі да вытокаў беларускага нацыяналізму. Нягледзячы на пастаўленыя пытанні і выказаныя заўвагі, яна з’яўляецца цікавым канцэптуальным даследаваннем праблемы.

Дыскусія працягваецца, і я вельмі ўдзячны В. Булгакаву за прадстаўленую магчымасць пазнаёміцца з дасланым у рэдакцыю артыкулам магілёўскага археолага і гісторыка Ігара Марзалюка «Сімптомы «пажаданай гісторыі». Артыкул варты рэплікі хоць бы з прычыны важнасці адстойвання крытэраў навуковага прафесіяналізму.

Адразу заўважу, што не збіраюся разбіраць усе прыведзеныя «доказы» «беспаваротнай» польскасці літвінаў ХІХ стагоддзя і «міфалагізаванасці гістарычнай свядомасці часткі беларускай нацыянальнай эліты». Навуковыя даследаванні большасці вышэй названых беларускіх аўтараў самі сабою з’яўляюцца добрым адказам Ігару Марзалюку.

Хачу звярнуць увагу на спосаб доказу ўласнай пазіцыі, якім карыстаецца магілёўскі археолаг. Цытаты з літаратурных і публіцыстычных тэкстаў Адама Міцкевіча, напісаных у розныя часы, перамяжоўваюцца з цытаваннем польскага палітыка канца XVIII стагоддзя Гуга Калантая, польскага пісьменніка і публіцыста першай паловы ХХ стагоддзя Юзафа Мацкевіча ды інш. Тут жа можна пазнаёміцца з цытатамі з навуковых працаў Рышарда Радзіка і Юліюша Бардаха, якія нечакана становяцца амаль што аднадумцамі. Уся гэтая мяшанка людзей і эпохаў сведчыць не пра навуковы пошук, а пра імкненне аўтара ўсімі сродкамі давесці ўласную правату. Відавочная спроба маніпулявання чужымі тэкстамі. Міжволі згадваецца вядомая фраза Лё Гофа наконт таго, што самы агідны від хлусні — гэта хлусня з дапамогай гістарычных фактаў…

Непрафесіяналізм магілёўскага археолага ў тым, што ён прыводзіць цытаты, вырываючы іх з кантэксту ўсяго дакументу, ігнаруючы як абставіны яго ўзнікнення, так і сам гістарычны кантэкст ХІХ стагоддзя7. Не займаючыся даследаваннем гісторыі ХІХ стагоддзя, Марзалюк тым не менш папракае сваіх апанентаў у «крыніцазнаўчай недасведчанасці»?!

  3 Тамсама. С. 12.

4 Ціхаміраў, А. Гісторыя нацыяналізму без нацыяналізму // Беларускі гістарычны агляд.
Снежань 2005.
Т. 13, сш. 2(25).
С. 420—440.

5 Казакевіч, А. Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм // Arche. 2007. № 7—8 (58—59). Адказ В. Булгакава на гэтую рэцэнзію носіць занадта эмацыйны характар. Жанр навуковай дыскусіі не прадугледжвае такой крытычнай характарыстыкі асобы Андрэя Казакевіча, якая прысутнічае ў тэксце «Злыя дэманы беларускай гісторыі» (ARCHE. 2007. № 9). Адначасна гэты самы адказ прымусіў В. Булгакава засяродзіцца на гістарыяграфіі праблемы і напісаць варты ўвагі навуковы тэкст.

6 Цяжка назваць рэцэнзіяй тэкст Генадзя Семенчука ў «Нашай Ніве» (Беларускі нацыяналізм без легендаў // Наша Ніва. 2007. 23 сакавіка ). Ягоная хвалебнасць перакрочыла межы навуковай прыстойнасці. Яна толькі прыніжае значэнне «Гісторыі беларускага нацыяналізму».

   
Тое самае датычыць цытавання іншых даследчыкаў. Знаёмства з тэкстамі Юліюша Бардаха, асабістыя сустрэчы і размовы з вядомым польскім даследчыкам дазваляюць заявіць, што, насуперак сцвярджэнню Марзалюка, ён не лічыць большасць ліцвінскай шляхты другой паловы ХІХ стагоддзя «нацыянальнымі палякамі». Дарэчы, менавіта Ю. Бардах адным з першых звярнуў увагу на феномен краёвасці, актыўная прысутнасць якога ў палітычным і культурным жыцці Беларусі пачатку ХХ стагоддзя сведчыць пра адметнасць і своеасаблівасць нацыянальнай самаідэнтыфікацыі даволі шырокіх колаў каталіцкага грамадства беларускіх земляў.

Недакладна пераказаная таксама пазіцыя аўтара гэтых радкоў. У сваіх галоўных працах я імкнуўся абгрунтаваць гіпотэзу не пра ліцвінскае паходжанне беларускага нацыянальнага руху, а пра тое, што ліцвінства разам з заходнярускай культурнай традыцыяй адыгрывалі прыкметную ролю ў працэсе беларускага культурнага назапашвання і тым самым прычыніліся да нараджэння ўласна беларускай культурнай традыцыі ў другой палове ХІХ стагоддзя8. Сцвярджэнне Марзалюка, што я даказваў, нібыта ліцвінская традыцыя стварыла беларускі нацыяналізм, не адпавядае рэчаіснасці.

Аргументы Марзалюка таксама сведчаць, што для археолага з Магілёва няма ніякай розніцы паміж эпохай і людзьмі ХІХ стагоддзя і ХХ стагоддзя, а таксама паміж нацыянальнай тоеснасцю каталіцкага насельніцтва Беларусі гэтых двух стагоддзяў. Гісторыя для Марзалюка быццам спынілася… Відаць, менавіта таму Касцюшка і Міцкевіч характарызуюцца як «творцы» мадэрновай польскай ідэнтычнасці (?!)9, а вельмі спрэчная характарыстыка сучаснай польскай супольнасці Гродзеншчыны і разважанні наконт вынікаў перапісу 1999 году становяцца аргументам на карысць польскасці каталіцкага насельніцтва Беларусі ХІХ стагоддзя.

Імкненне Марзалюка даказаць «беспаваротную» польскасць ліцвінаў і ўсяго каталіцкага насельніцтва беларускіх земляў ХІХ стагоддзя прымушае згадаць тэзісы іншага магілёўскага аўтара Якава Трашчанка. Таксама вельмі паважанага. Праўда, не ў навуковых колах… Вось, напрыклад, што ён пісаў у сваёй «Истории Беларуси»:

В определённых кругах очевидно стремление выдать «кресовую» польскую культуру за этнически белорусскую. Характерно, что и сами носители этой культуры, и их потомки (…) нисколько не заблуждаются на этот счёт, имея чёткую польскую самоидентификацию. Единичные заигрывания польских помещиков с «тутейшими» традициями всегда носили демагогический х-р… Польская культура на территории Беларуси типологически ничем не отличалась от польской шляхетской культуры других регионов бывшей Речи Посполитой10.

  7 Зацікаўленым у навуковай творчасці Ігара Марзалюка раю пазнаёміцца з ягонай кнігай «Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (Х—XVII стст.)» (Магілёў, 2003), а таксама прачытаць рэцэнзію на яе Г. Сагановіча (Прывід нацыі ў імгле стэрэатыпаў // Беларускі гістарычны агляд. 2003. Т. 10, сш. 1—2 (18—19). Апошнюю лічу адным з найлепшых тэкстаў гэтага жанру ў беларускай гістарыяграфіі. Дарэчы, Г. Сагановіч звярнуў увагу на спробу І. Марзалюка пад выглядам нейкай «метаэтнапалітычнай супольнасці» рэанімаваць савецкую ідэалагему «старажытнарускай народнасці».

8 Больш падрабязна пра гэта гл. у кнізе «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г.» (Выд. 2-е. Санкт-Пецярбург, 2004), а таксама ў шэрагу артыкулаў.

9 У якасці «творцаў» мадэрнай нацыянальнай ідэнтычнасці ў польскай гістарыяграфіі звычайна фігуруюць постаці канца ХІХ — пачатку ХХ ст., у прыватнасці Раман Дмоўскі ды інш.

   

Падабенства пазіцыі Марзалюка з поглядамі сучасных прадстаўнікоў «заходнерусізму» праяўляецца таксама ва ўжываных ім у зняважлівым сэнсе тэрмінах «шчыраадраджэнская», «нацыянальная» (resp= нацыяналістычная), «адраджэнцы», «адраджэнскі варыянт гісторыі». Я. Трашчанок таксама актыўна зневажаў сваіх апанентаў тэрмінам «возрожденцы». Аналагічна рабіў у публікацыях другой паловы 90-х гг. прафесар Гродзенскага універсітэта Валеры Чарапіца. Зрэшты, магілёўскі аўтар таксама абураецца тэрмінамі, якія выкарыстоўваюцца г. зв. гісторыкамі-«адраджэнцамі». У іх пералік трапіў нават тэрмін «дырэктыўная гістарыяграфія», які быў ужыты у маёй крытычнай рэцэнзіі на «Историю Беларуси», галоўным аўтарам якой быў Якаў Трашчанок…

Пры бліжэйшым разглядзе «ідэалагічная рэвалюцыя» аказалася толькі малапераканаўчай спробай мадэрнізацыі «бээсэсэраўскай» ідэалогіі. Адным з «наватарскіх» элементаў стала ідэалогія абноўленага «заходнерусізму», якая актыўна пацясніла дамінантную раней дактрыну вялікадзяржаўнага расейскага шавінізму. Магчыма, якраз «вецер» ідэалагічных пераменаў падштурхнуў І. Марзалюка да ўдзелу ў дыскусіі.

10 Трещенок, Я. История Беларуси. В 2-х ч. Ч. 2. —Могилев, 2005. С. 151—152.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 1-2 (64-65) 2008

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/06/17