№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Габрыэле Д'Анунцыё (Gabriele D'Annunzio)

1863 - 1938

Габрыэле Д'Анунцыё
Простае пералічэнне фактаў з біяграфіі Габрыэле Д’Анунцыё не зможа стварыць нават аддаленага ўяўлення пра гэтую неардынарную асобу. Ва ўсіх яго творах адчуваецца дух антычнага гераізму і культу прыгажосці, дэкадэнцкай вытанчанасці і эратызму, але бадай самы значны твор Д’Анунцыё — яго ўласнае жыццё.

Габрыэле Д’Анунцыё (сапраўднае прозвішча Рапаньета) нарадзіўся 12 сакавіка 1863 году ў горадзе Пескара (вобласць Абруца) і паходзіў са старажытнага арыстакратычнага роду. Стаў вядомым адразу пасля публікацыі першага паэтычнага зборніка, а еўрапейскую славу пісьменніка склалі кнігі “Пескарскія апавяданні”, “Джавані Эпіскапа”, “Цнатлівы”, “Непераможны”, п’еса “Трыюмф смерці”, раман “Асалода” і многія іншыя. Творы Д’Анунцыё насычаныя гераічнымі, эратычнымі, эпікурэйскімі матывамі. Да Першай сусветнай вайны ён быў найбольш вядомым і папулярным італьянскім пісьменнікам.

У 1915 —1918 гг. удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, спачатку ў авіяцыі, потым у пяхоце. Пасля вайны стаў адным з лідараў нацыяналістычнага руху, звязанага з фашысцкімі арганізацыямі. З 1919 году падтрымліваў Мусаліні, вітаў ваенныя акцыі італьянскага фашызму, славіў яго каланіяльныя захопы (пра што сведчыць зборнік артыкулаў і выступленняў “Іду да цябе, Афрыка”, 1936). У 1921 годзе Д’Анунцыё набывае вілу на беразе возера Гарда і апошнія гады свайго жыцця праводзіць там. У 1924 годзе атрымаў тытул князя, у 1937 узначаліў Каралеўскую акадэмію навук. Пісьменнік абагаўляў прыгажосць і з пагардай ставіўся да ўсяго брыдкага ці невыразнага, таму вельмі балюча перажываў уласную старасць. Прычына была яшчэ і ў тым, што Мусаліні, па сутнасці, перахапіў ініцыятыву ў кіраванні фашысцкім рухам і цалкам аддаліў Д’Анунцыё ад актыўнага палітычнага жыцця, акаляючы яго пры гэтым усімі магчымымі пашанамі. Памёр Д’Анунцыё 1 сакавіка 1938 году ў сваім маёнтку Вітарыяле на возеры Гарда ў Ламбардыі. Рэжым Мусаліні зладзіў яму ўрачыстае пахаванне.
 

Аксана Данільчык

Чытайце таксама

Ян Руар Лейквол

Ян Руар Лейквол

Нарвежскі пісьменнік.

Эльфрыдэ Елінэк

Эльфрыдэ Елінэк

Аўстрыйская пісьменніца, паэтка, эсэістка, драматург, літаратурны крытык. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004).

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

562