№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Пулітцэраўская прэмія-2008

5 красавіка 2009

Пулітцэраўская прэмія-2008


(The 2008 Pulitzer Prize)

Намінацыя: Мастацкая літаратура

Хуно Дыяс (Junot Diaz)

«Кароткае і цудоўнае жыццё Оскара Вао» (The Brief Wondrous Life of Oscar Wao)

Выдавецтва Riverhead Books

Пра твор

Віртуозны, дасціпны, трохі сумны раман пра нялёгкае жыццё Оскара Вао, мілага, але безнадзейна растаўсцелага боўдзілы з сэксуальнымі парушэннямі. Ён жыве з маці і сястрой-бунтаркай у дамініканскім квартале ў Нью-Джэрсі, марыць стаць дамініканскім Толкінам і знайсці сапраўднае каханне. Але гэтым жаданням не наканавана спраўдзіцца праз праклён, які здаўна пагражае яго сям’і, насылае на яго родных турму, катаванні, трагічныя выпадкі, і, часцей за ўсё, нешчаслівае каханне. Оскар, які ўсё яшчэ чакае першага пацалунку, робіцца чарговай ахвярай праклёну.

Пра аўтара

Хуно Дыяс нарадзіўся ў г. Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка, у 6-гадовым узросце разам з сям’ёй пераехаў у Нью-Джэрсі, ЗША. Скончыў універсітэт Ратджэрс, атрымаў ступень магістра мастацтваў універсітэта Корнэл. Жыве ў Нью-Йорку і Бостане, штатны прафесар Масачусэтскага тэхналагічнага інстытута.

Друкаваўся ў часопісах The New Yorker і The Paris Review, чатыры разы ў зборніку «Найлепшыя амерыканскія кароткія апавяданні». Адзіны пісьменнік, уключаны ў спіс часопіса Newsweek «Новыя твары-1996». Часопіс The New Yorker змясціў яго ў спіс 20 найлепшых пісьменнікаў ХХІ стагоддзя. Пераможца некалькіх літаратурных прэмій.

Намінацыя: Драма

Трэйсі Лэтс (Tracey Letts )

«Жнівень: графства Оўсэдж» (August: Osage County )

Пра твор

«Ашаламляльны твор з бліскучымі гумарыстычнымі дыялогамі, з’едлівымі персанажамі, сцэнамі, падчас якіх немагчыма стрымліваць эмоцыі» – газета The New York Times.

П’еса з вялікім поспехам ідзе на Брадвеі.

...Зніклы бацька. Маці на таблетках. Тры сястры. Кожны са сваім маленькім цёмным сакрэтам.

Раптоўнае знікненне бацькі прымушае сабрацца разам членаў вялікай сям’і Ўэстанаў і пакрысе раскрыць дагэтуль невядомыя сакрэты і непрывабныя таямніцы.

Пра аўтара

Трэйсі Лэтс – вядомы амерыканскі драматург і актор. Нарадзіўся ў 1965 годзе ў штаце Аклахома, з 20 гадоў працуе ў знакамітым чыкагскім Тэатры Стэпэнвулф (Steppenwolf Theatre), з 2002 г. – яго сябра. Аўтар 6 п’есаў, граў у 15 спектаклях, браў удзел у тэлевізійных шоў.

Намінацыя: Паэзія

Паэтычны прыз журы падзяліла паміж прадстаўнікамі школ двух узбярэжжаў ЗША: пераможцамі сталі жыхар Нью-Ёрка Філіп Шульц (Philip Shultz) і каліфарніец Робэрт Хас (Robert Hass).

Філіп Шульц (Philip Shultz)

«Няўдача» (Failure)

Цудоўная новая калекцыя вершаў, у якой аўтар надае няўдачам галасы, ажыўляе ўспаміны – сям’я, пляжы, сабакі, прыемнасці шлюбу, Нью-Ёрк 1970-х, розум, які змагаецца супраць рэвалюцый – унутраных і вонкавых.

(З вокладкі кнігі)

Філіп Шульц – аўтар пяці зборнікаў вершаў, адзін з самых вядомых сучасных паэтаў ЗША, намінант на Нацыянальную літаратурную прэмію. Заснавальнік Студыі пісьменнікаў у Нью-Ёрку.

Робэрт Хас (Robert Hass)

Time and Materials

Першы зборнік паэта за апошнія 10 гадоў, які дае чытачу магчымасць зірнуць на Берлін дваццаць першага стагоддзя, дэмілітарызаваную зону паміж дзвюма Карэямі, ноч у Бангкоку, Мексіканскую пустэльню, раннюю летнюю раніцу ў Парыжы. Як і іншыя зборнікі Хаса, гэта значная падзея ў паэтычным свеце, і новы – не вынятак.

(З вокладкі кнігі)

Робэрт Хас – вядомы амерыканскі паэт, з 1995 па 1997 год насіў тытул паэта-лаўрэата (найвышэйшая пашана з боку дзяржавы для паэта ў ЗША). Нарадзіўся ў 1941 годзе ў Сан-Францыска. Мае ступень магістра і доктара філалагічных навук (ангельская мова) Стэнфардскага універсітэта. Акрамя апошняга зборніка выдаў яшчэ 4: Sun Under Wood: New Poems (Ecco Press, 1996); Human Wishes (1989), Praise (1979), і Field Guide (1973).

Перакладаў на ангельскую творы Чэслава Мілаша, з’яўляецца аўтарам і рэдактарам зборнікаў эсэ і перакладаў, у тым ліку The Essential Haiku: Versions of Basho, Buson, and Issa (1994), і Twentieth Century Pleasures: Prose on Poetry (1984). Прэзідэнт Акадэміі амерыканскіх паэтаў, выкладае ў Каліфарнійскім універсітэце.

Пра прэмію

Пулітцэраўская прэмія (Pulitzer Prize) лічыцца найвышэйшай нацыянальнай узнагародай ЗША ў сферы газетнай журналістыкі, літаратурных дасягненняў і музыкі (усяго 21 намінацыя). Курыруецца Калумбійскім універсітэтам (Нью-Ёрк). Заснаваная Джозэфам Пулітцэрам, амерыканскім журналістам і газетным выдаўцом венгерска-габрэйскага паходжання. Пасля яго смерці ў 1911 годзе на частку грошаў, што ён пакінуў Калумбійскаму універсітэту, была заснаваная школа журналістыкі. Першая Пулітцэраўская прэмія была ўручаная ў 1917 годзе.

Сярод яе лаўрэатаў – Эрнэст Хэмінгуэй (Ernest Hemingway), Харпер Лі (Harper Lee), Ўільям Фолкнэр (William Faulkner), Тоні Морысан (Toni Morrison) – у намінацыі «Мастацкая літаратура», Робэрт Фрост (Robert Frost) – «Паэзія», Тэнэсі Ўільямс (Tennessee Williams), Артур Мілер (Arthur Miller), Роджэрс і Хамэрстайн (Rodgers and Hammerstein), Стывен Сондхайм (Stephen Sondheim) – «Драма».

У 2008 годзе безумоўным трыюмфатарам прэміі стала аўтарытэтная газета The Washington Post, журналісты якой сабралі Пуліцэраў у шасці намінацыях. У катэгорыі «Музыка» быў адзначаны Дэвід Ланг, заснавальнік аб’яднання Bang on a Can. Кампазітар, паэт і спявак Боб Дылан атрымаў дыплом Пулітцэраўскага журы як чалавек, які зрабіў значны ўнёсак у амерыканскую культуру.

У лютым гэтага года аргкамітэт прэміі абвесціў, што з красавіка 2009 года гэты самы ганаровы трафей амерыканскіх журналістаў будзе ўручацца інтэрнэт-выданням – ва ўсіх 14 намінацыях. У конкурсе змогуць браць удзел газеты і навінавыя службы, што існуюць выключна на анлайн-прасторах.

Пераможцы і фіналісты Пуліцэраўскай прэміі 2009 года былі абвешчаныя 20 красавіка.

Паводле афіцыйнага сайту прэміі http://www.pulitzer.org/

і

http://www.wikipedia.org

http://www.bywebline.org/pulitzer.html

http://lenta.ru/articles/2008/04/08/prize/

Чытайце таксама

У Афрыку гадзіннік не бяру

Марэк Вадас

У Афрыку гадзіннік не бяру

Ён піша кнігі не дзеля выдання, а дзеля таго, каб сказаць штосьці важнае. Робіць гэта ўжо шэсць разоў. Атрымаў нават прэстыжную славацкую літаратурную прэмію Anasoft litera. Па сюжэты сваіх твораў ён…

Клаўс Элсбергс

Васіль Сёмуха

Клаўс Элсбергс

Паэт, якога любіла моладзь, паэт, які ўзляцеў імкліва, знянацку заспеўшы равеснікаў і старэйшых сталым разуменнем нашага часу, яркасцю, як Курзэмэ ў сонечны дзень, простай, нявыдуманай праўдай свайго жыцця…

У дзіцячых кнігах павінныя быць таямніцы

Ульф Старк

У дзіцячых кнігах павінныя быць таямніцы

— Мая першая дзіцячая кніга выйшла ў пачатку 1970-х. Да гэтага я напісаў два зборнікі вершаў і раман. Агульны культурны клімат быў такі, што я вырашыў пачаць пісаць для дзяцей.

Пра паэтычныя пераклады

Мікалай Гумілёў

Пра паэтычныя пераклады

Існуе тры спосабы перакладаць вершы: пры першым перакладчык карыстаецца выпадковым памерам і спалучэннем рыфмаў, што прыйдуць яму да галавы, часцяком чужымі для аўтара, на сваё меркаванне падаўжае або…

413