№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Клуб кнігароў «Залаты лаўр»

5 чэрвеня 2009

Клуб кнігароў «Залаты лаўр»
21 студзеня 2009 г. дацкая пісьменніца Ханнэ-Вібэке Хольст (Hanne-Vibeke Holst) была ўзнагароджаная нацыянальнай прэміяй Клуба кнігароў «Залаты лаўр» за свой апошні раман «Ахвяра каралевы» (Dronningeofret).

Пра аўтара

Ханнэ-Вібэке Хольст, вядомая дацкая пісьменніца, каментатар, журналістка тэлебачання, нарадзілася 21 лютага 1959 года ў Даніі ў сям’і пісьменнікаў. Мае адукацыю журналіста, працавала ў газетах Berlingske Tidende і Sondags B.T.

Раннія творы Хольст належаць да дзіцячай літаратуры.

Амбасадар добрай волі ЮНФПА (UNFPA, Фонд насельніцтва ААН), прызначаная на пасаду сябра Нацыянальнай камісіі Даніі ў ЮНЭСКА. Актыўна абараняе правы жанчын.

Асноўныя тэмы яе кніг – лёс сучаснай жанчыны, якая стаіць перад новымі магчымасцямі і старымі праблемамі. Творы пісьменніцы перакладаліся на некалькі замежных моваў, у тым ліку нямецкую, шведскую, нідэрландскую.     

Пра твор

«Ахвяра каралевы» (Dronningeofret) – трынаццаты твор аўтаркі, апошні з трылогіі, аб’яднанай тэмай барацьбы за ўладу паміж мужчынамі і жанчынамі.

Элізабет Мэер, лідэр дацкай сацыял-дэмакратыі, імкнецца перамагчы на выбарах і такім чынам стаць першай жанчынай – Прэм’ер-міністрам Даніі. На шляху да сваёй мэты яна пераадольвае шматлікія перашкоды, але яе галоўным выпрабаваннем робіцца барацьба са смяротнай хваробай.

Пра прэмію

Прэмія Клуба кнігароў «Залаты лаўр» існуе ўжо 60 гадоў. Уганароўвае «сучаснага дацкага пісьменніка, які здолеў стварыць твор, што зойме сваё месца ў літаратуры».

Паводле газеты The Copenhagen Post

http://jp.dk/uknews/article1576825.ece,

http://en.wikipedia.org/wiki/Hanne-Vibeke_Holst,

афіцыйнага сайту UNFPA

http://www.unfpa.org/ambassadors/hanne.htm

Чытайце таксама

Яраслава Ананка, Генрых Кіршбаўм

"Беларуская мова": генетычны перфарматыў

Бабруйскія паштоўкі

Бабруйскія паштоўкі

А вы бывалі ў Бабруйску? У горадзе, дзе адказваць пытаннем на пытанне — норма. Дзе збудаваны з цэглы Розенберга дом "Порт-Артур" экскурсаводы параўноўваюць са Сцяной плачу. А мясцовыя жыхары негабрэйскага…

Адрывак з Ай-Кітабу

Ян Станкевіч

Адрывак з Ай-Кітабу

Гэты матэрыял быў надрукаваны ў часопісе “Крывіч”, № 2(8), 1924. Ён змяшчае ўрывак з Ай-Кітабу, падрыхтаваны да друку Янам Станкевічам, а таксама яго суправаджальны артыкул пра прынцыпы транскрыпцыі...

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Ва Украіне днямі быў прэзентаваны фотапраект Расціслава Шпука "Літаратары ў вобразе бамжоў". 31 траўня ў львоўскай арт-кавярні "Кватэра 35" адкрылася выстава аўтара пад назвай "Без адзнак мастацкага жыцця".…

466