№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

«Кніга года-2008» Прэміі Коста

12 траўня 2009

«Кніга года-2008» Прэміі Коста


(Costa Book of the Year)

«Таемнае пісьмо» (The Secret Scripture)

Себасцьян Бары (Sebastian Barry)

«Кнігай года-2008» паводле версіі журы брытанскай Прэміі Коста (Costa Book of the Year) стала «Таемнае пісьмо» (The Secret Scripture) 53-гадовага ірландскага пісьменніка Себасцьяна Бары (Sebastian Barry), які з розніцай у адзін судзейскі голас абышоў Адама Фаўлдза (Adam Foulds), аўтара паэмы «Зламанае слова» (The Broken Word).

Пра аўтара

Себасцьян Бары нарадзіўся ў Дубліне ў 1955 годзе. Аўтар 5 п’есаў, 3 раманаў. Пераможца прэстыжных літаратурных прэмій (Ірландска-амерыканскага фонду, імя Крыстафера Эварта-Бігса, Лонданскай прэміі крытыкаў і інш).

Жыве ў г. Уіклаў з жонкай і трыма дзецьмі.

Пра твор

Адначасова ашаламляльная і прыгожая сямейная гісторыя, якую расказвае амаль стогадовая Роўзэн Макналці ў сваім таемным дзённіку і ў размовах з псіхіятрам. Успаміны пацыенткі псіхіятрычнай лякарні робяцца таемнай, альтэрнатыўнай гісторыяй Ірландыі.

Раман «Таемнае пісьмо» ўвайшоў у спіс кандыдатаў на атрыманне Букераўскай прэміі ў 2008 годзе.

Пра прэмію

Літаратурная прэмія Коста (Costa Book Award), да 2006 – Уітбрэдаўская літаратурная прэмія (Whitbread Book Awards), заснаваная ў 1971 годзе і ўручаецца Асацыяцыяй кнігароў Вялікабрытаніі. Лічыцца больш «дэмакратычнай», чым Букераўская прэмія. У шорт-ліст трапляюць творы ў пяці намінацыях. Сёлета кандыдатамі на перамогу ў намінацыі «Найлепшая кніга года» і грашовага прыза ў 25 тысяч фунтаў стэрлінгаў, акрамя Себасцьяна Бары, былі: «Паэзія» – Адам Фаулдз, паэма «Зламанае слова» (Adam Foulds, The Broken Word), «Найлепшы дэбютны раман» – Сэйдзі Джонс, «Выгнаннік» (Sadie Jones, The Outcast), «Біяграфія» – Дыяна Этхіл, «Недзе ў напрамку канца» (Diana Athill, Somewhere Towards the End), «Дзіцячая літаратура» – Мішэль Магорыян, «Толькі Генры» (Michelle Magorian, Just Henry)

Паводле брытанскай газеты The Guardian

http://www.guardian.co.uk/books/2009/jan/27/sebastian-barry-costa-book-award/print,

афіцыйнага сайту Прэміі www.costabookawards.com

Чытайце таксама

Добрая брытанская кніжка

Антон Францішак Брыль

Добрая брытанская кніжка

26 красавіка адбылася прэзентацыя казкі Джона Рональда Руэла Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, перакладзенай на беларускую мову Антонам Францішкам Брылём. Перакладчык ласкава пагадзіўся адказаць на…

“Кароль Мацюсь” і яго прыгоды ў рускіх і беларускіх перакладах

Марына Шода

“Кароль Мацюсь” і яго прыгоды ў рускіх і беларускіх перакладах

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

"Затое не прагрызе!" — так на маіх вачах клапатлівая матуля выбірае ў кнігарні кніжку-цацку для свайго маленькага сына. Кніжка стракатая і безгустоўная, але з тоўстымі кардоннымі старонкамі. Яе, як і пераважную…

Згадкі пра 2009 год

Згадкі пра 2009 год

Набліжаецца заканчэнне году, і самы час цяпер скласці, нібы пазл, усе значныя падзеі, што адбыліся сёлета, каб паглядзець, якая атрымаецца карцінка. Вось і мы прапануем вам пагуляцца з намі ў складанку,…

326