№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ісландская літаратурная прэмія-2008

3 чэрвеня 2009

Ісландская літаратурная прэмія-2008


28 студзеня сталі вядомыя імёны лаўрэатаў Ісландскай літаратурнай прэміі.

53-гадовы ісландскі пісьменнік Эйнар Карасан (Einar Karason) атрымаў гэтую прэстыжную нацыянальную ўзнагароду за раман Ofsi. Аўтар каля 10 раманаў, некаторыя з якіх перакладзеныя на скандынаўскія мовы, нямецкую, ангельскую, рускую (раман «Шторм»). Працуе ў розных жанрах, піша кароткія апавяданні, дзіцячыя кнігі, кінасцэнары (у супрацоўніцтве з вядомым кінарэжысёрам Фрыдрыкам Торам Фрыдрыксанам (Fridrik ?or Fridriksson). Арганізатар літаратурных фестываляў, намінант на Прэмію Паўночнага Савету («Ісландскі Нобель»), двойчы намінаваны на атрыманне Ісландскай літаратурнай прэміі.

Тарвальдур Крысцінсан (Thorvaldur Kristinsson) быў уганараваны за біяграфію ісландскага актора Ларуса Пальсана (Larus Palsson, 1914–1968).

Узнагароды былі ўручаныя прэзідэнтам Ісландыі Олафурам Рагнарам Грымсанам (Olafur Ragnar Grimsson) падчас святочнай цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы.

У склад журы ўваходзяць тры эксперты: прафесар лінгвістыкі Гудрун Кваран (Gudrun Kvaran), прафесар літаратуры Дагні Крыстыянсдотыр (Dagny Kristjansdottir) і гісторык Стэфан Пальсан (Stefan Palsson).

Паводле Iceland Review Online http://www.icelandreview.com/icelandreview/daily_news/?cat_id=16567&ew_0_a_id=319066

http://www.bookrags.com/biography/einar-karason-dlb/

http://norse.ru/news/200901292138.html

Чытайце таксама

Міжволі гратэскавы

Ян Руар Лейквол

Міжволі гратэскавы

Інтэрв’ю Б’ярне Рысэр Гундэрсэна з Янам Руарам Лейкволам у газеце Morgenbladet

Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт

Ева Лявонава

Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт

З ласкавага дазволу аўтара мы змяшчаем тут поўную электронную версію кнігі: Лявонава Е. А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта...

Мяне заўжды цікавіла проза

Сільвія Плат

Мяне заўжды цікавіла проза

Пра ўсё і пра ўсіх

Антон Францішак Брыль

Пра ўсё і пра ўсіх

Каб абзавесціся прыдатнаю тэмаю для доўгай размовы, часта трэба няшмат. Адкрыем, напрыклад, хрэстаматыю па беларускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў, выкладзеную на сайце філалагічнага факультэта БДУ...

362