№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Юзаф Ігнацы Крашэўскі (Józef Ignacy Kraszewski)

1812 - 1887

Юзаф Ігнацы Крашэўскі
Юзаф Ігнацы (Іосіф Ігнат) Крашэўскі — беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў.

Бацькі Крашэўскага паходзілі з Пружаншчыны і мелі там родавы маёнтак. Юзаф Крашэўскі скончыў Свіслацкую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гг., сядзеў у віленскай турме. Жыў у Вільні, 10 гадоў рэдагаваў часопіс Athenaeum, пасля перабраўся ў Варшаву.

Юзаф Крашэўскі напісаў мноства мастацкіх твораў пра гісторыю ВКЛ. Ягоную першую паэтычную трылогію рэцэнзаваў Ян Чачот. Агулам Крашэўскі напісаў 223 раманы, у т.л. “Апошнія са слуцкіх князёў”, “Кароль у Нясвіжы”, “Пане Каханку”. Таксама аўтар навуковых працаў, у т.л. “Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні”, “Барысаў”, “Пінск і Піншчына”, “Адзенне мяшчан і сялян з ваколіц Берасця, Кобрыня і Пружан”. Вершы Юзафа Крашэўскага перакладаў на беларускую мову Янка Купала.

Паводле Вікіпедыі.

Чытайце таксама

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

1740