№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt)

1921 - 1990

Фрыдрых Дзюрэнмат
Швейцарскі пісьменнік, драматург і мастак. Нарадзіўся 5 студзеня 1921 года ў вёсцы Канальфінген у швейцарскім кантоне Берн у сям’і пратэстанцкага святара. У 1935 годзе праз эканамічныя праблемы сям’я пераехала ў Берн. Дзюрэнмат спачатку наведваў Бернскую вольную гімназію, а потым Гумбальтыянум, дзе ў 1941 годзе здаў выпускныя экзамены. Яшчэ ў Канальфінгене ён пачаў маляваць, але нягледзячы на схільнасць да жывапісу, у 1941 годзе паступіў у Цюрыхскі універсітэт, дзе вывучаў філасофію, прыродазнаўства і германістыку. Пасля першага ж семестру перавёўся ў Бернскі універсітэт. Але ўжо ў 1943 годзе ён кідае навучанне і прысвячае сваё жыццё літаратуры. У 1945—1946 гг. была надрукаваная яго першая п’са «Бо сказана…», якая была пастаўленая ў 1947 годзе.

Першы творчы і камерцыйны поспех Фрыдрыху Дзюрэнмату прынесла п’еса «Ромул Вялікі» (1949), а ўжо «Шлюб спадара Місісіпі» (1950) зрабіла яго драматургам нацыянальнага маштабу. У гэтым творы ўпершыню яскрава праявіліся найбольш характэрныя рысы яго творчасці — гратэск, чорны гумар, элементы дэтэктыўнага жанру. Сярод іншых значных драматычных твораў пісьменніка варта згадаць «Візіт старой дамы», «Фізікі», «Анёл спускаецца ў Вавілон», «Граючы Стрындберга». Акрамя таго, пяру пісьменніка належаць крымінальныя раманы «Суддзя і яго кат» (1952), «Падазрэнне» (1953), «Абяцанне» (1958), «Правасуддзе» (1985), аповесці «Грэк шукае грачанку», «Аварыя», «Зімняя вайна ў Тыбеце» і іншыя. Асновы свае эстэтыкі Фрыдрых Дзюрэнмат выклаў у зборніку эсэ «Праблемы тэатра» (1955), а яго ўяўленням пра сучасны свет прысвечаная кніга «Адпаведнасці» (1976).

Памёр пісьменнік 14 снежня 1990 года ў Нэўшатэлі менш, чым за месяц да свайго сямідзесяцігоддзя.

Фрыдрых Дзюрэнмат — лаўрэат шматлікіх міжнародных і нацыянальных прэміяў, у тым ліку Мальераўскай (1957) і Шылераўскай (1959).

Чытайце таксама

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Ігар Паглазаў

Ігар Паглазаў

Беларускі паэт. Пайшоў з жыцця ў 13 гадоў

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Леў Стахоўскі

Леў Стахоўскі

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сям’і Міколы Стахоўскага (1879–1948), грамадска-палітычнага дзеяча і лекара

549