№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ар'ен Дэйнкер (Arjen Duinker)

1956 -

Ар'ен Дэйнкер
Нідэрландскі паэт і празаік. Нарадзіўся ў Дэлфце, вывучаў псіхалогію і філасофію ў Амстэрдаме, Гронінгене і Лейдэне. Аўтар раману «Багна» (Het moeras, 1992) і трынаццаці кніг паэзіі, першая з якіх — «Чырвоны бераг» (Rode oever) — выйшла ў 1988 г. Пасля яе пабачылі свет зборнікі «Нязмушаныя вершы» (Losse gedichten, 1990), «Пяскаструйны апарат і іншае» (De gevelreiniger en anderen, 1994), «Гадзіна снення» (Het uur van de droom, 1996), «Нават калі гэта не так» (Ook al is het niet zo, 1998).

За зборнік «Гісторыя пералічэнняў» (De geschiedenis van een opsomming) у 2001 г. атрымаў прэмію Яна Кампэрта, за зборнік «Магчыма, чатыры параўнанні» (Misschien vier vergelijkingen) у 2003 г. быў намінаваны на паэтычную прэмію VSB (уручаеца штогод з 1994 г.), атрымаў яе ў наступным годзе за зборнік «Сонца і свет» (De zon en de wereld).

Творы Ар’ена Дэйнкера перакладзеныя на ангельскую, французскую, італьянскую, рускую (зборнік «История перечислений», 2006, пер. Юлии Тележко), партугальскую і іншыя мовы. У рамках праекту «Верш на ўвесь свет» (World Poem) адзін з вершаў паэта быў перакладзены на 220 моваў. У 2006 выйшаў сумесны зборнік з французкай пісьменніцай Карын Мартэль «І што? Бясконцасць» (En dat? Oneindig / Et cela? L’infini).

Разам з Кейсам Т’Хартам заснаваў «Часопіс са зменлівай назвай» (Tijdschrift met veranderlijke naam) — назва кожнага нумару залежыць ад настрою яго выдаўцоў.

З’яўляецца адным з перакладнікаў на нідэрландскую мову зборніка вершаў Ўолта Ўітмэна «Лісце травы».

Чытайце таксама

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

727