№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Вольга Такарчук (Olga Tokarczuk)

1962 -

Вольга Такарчук
Польская пісьменніца, эсэістка, сцэнарыстка, паэтка.

Нарадзілася 29 студзеня 1962. У 1980 годзе паступіла на псіхалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Падчас навучання Вольга Такарчук працавала валанцёрам з псіхічна хворымі падлеткамі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1985 годзе пераехала ва Уроцлаў, а потым у Вальбрых, дзе працавала псіхатэрапеўтам. Вольга Такарчук лічыць сябе паслядоўніцай Карла Густава Юнга і называе яго псіхалогію адной з крыніцаў сваёй творчасці.

У друку дэбютавала ў 1979 годзе апавяданнем пад псеўданімам Наташа Баровін (Natasza Borowin). А ў 1989 годзе пабачыла свет яе першая кніга — зборнік вершаў “Гарады ў люстэрках” (Miasta w lustrach). Дэбютная кніга прозы — раман “Падарожжа людзей Кнігі” (Podróż ludzi Księgi”) — выйшла ў 1993 годзе, за яе Такарчук атрымала ўзнагароду Польскага таварыства кнігавыдаўцоў.

Сярод іншых твораў пісьменніцы варта згадаць раманы “E. E.” (1995) і “Правек і іншыя часы” (Prawiek i inne czasy, 1996), апошні намінаваўся на Польскую літаратурную прэмію Nike; зборнік навэлаў “Шафа” (Szafa, 1997). Цэнтральная навэла з гэтага зборніка — “Дом дзённы, дом начны” (Dom dzienny, dom nocny) — таксама намінавалася на Nike. Затым пабачылі свет эсэ “Лялька і перліна” (Lalka i perla, 2000), прысвечанае раману Баляслава Пруса “Лялька”, і зборнік апавяданняў “Ігра на шматлікіх барабанах” (Gra na wielu bębenkach, 2001).

У 2007 годзе выйшаў новы раман Вольгі Такарчук “Бегуны” (Bieguni). У 2008 годзе за гэты раман пісьменніца атрымала літаратурную прэмію Nike. “Бегуны” таксама названыя найлепшай кнігай паводле версіі чытацкай аўдыторыі.

Вольга Такарчук — адна з арганізатараў польскага Фестывалю апавядання. Сябра польскай партыі “зялёных”.

Чытайце таксама

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс – нямецкi празаік i паэт, аўтар мiстычных апавяданняў i раманаў гатычнае скiраванасцi

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Дэніэл Мендэлсан

Дэніэл Мендэлсан

1322