№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мэцью Дзікман (Matthew Dickman)

1975 -

Мэцью Дзікман
Амерыканскі паэт, лаўрэат American Poetry Review 2008 году. Нарадзіўся ў 1975 годзе ў горадзе Портлэнд, штат Арэгон.

Свае першыя паэтычныя спробы аўтар звязвае з імем Эн Сэкстан, паэткі, якой у старэйшых класах захаплялася каляжанка, у якую ён быў закаханы. Каб спадабацца дзяўчыне, Дзікман спрабаваў пераняць манеру пісьма Сэкстан. Але стасункі з дзяўчынай скончыліся новай закаханасцю, гэтым разам у паэзію. З таго часу Мэцью пачаў пісаць.

Паводле прызнання аўтара, ступень магістра ён атрымліваў цягам 7 гадоў, і з 75 % працаў яго звальнялі. Паэт і пекар, Мэцью атрымаў ступень магістра прыгожых мастацтваў у Тэхаскім універсітэце ў Остэне. Шмат падарожнічаў па Амерыцы і зноў вярнуўся ў Портлэнд, дзе і працуе ў краме, гатуючы піцу і бутэрброды, але спадзяецца распачаць выкладніцкую дзейнасць ва ўніверсітэце ці заняцца чым-небудзь іншым.

Вершы Мэцью Дзікмана друкаваліся ў часопісах Boston Review, The New Yorker, Clackamas Literary Review і іншых. У 2008 годзе выйшла яго першая сур’ёзная кніга паэзіі All American Poem, а таксама раней — два зборнікі: Amigos (Q Ave Press, 2007) і Something About a Black Scarf (Azul Press, 2008).

Чытайце таксама

Томас Стэрнз Эліят

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Ігнацы Карповіч

Ігнацы Карповіч

Польскі празаік, перакладчык з ангельскай, гішпанскай і амхарскай моваў, падарожнік

Анджэй Стасюк

Анджэй Стасюк

Польскі празаік, паэт, драматург.

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

709