№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Германіі запусцілі найбуйнейшую анлайн-бібліятэку

30 лістапада 2012

У Германіі запусцілі найбуйнейшую анлайн-бібліятэку
У бібліятэцы сабрана 5,6 мільёна кніг, архіваў, фатаграфій помнікаў, рэпрадукцый карцін, аўдыёзапісаў і фільмаў, піша DW-WORLD са спасылкай на dpa. Дзякуючы доступу да іх працэс даследавання і навучання павінен зрабіцца прасцейшым. Над праектам працавала вялікая група спецыялістаў з лета 2007 году.

У перспектыве плануецца, што гэтая бібліятэка аб'яднае ўсе нямецкія культурныя і навуковыя ўстановы з іх анлайн-бібліятэкамі і інтэгруе ў праект Europeana, які існуе ўжо чатыры гады. На дадзены момант, як адзначыў эксперт па пытаннях культуры і СМІ фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Вольфганг Бернзен, DDB дае доступ да фондаў 1,8 тысячы культурных і навуковых установаў, а ў будучыні іх колькасць мае павялічыцца да 30 тысяч.

Пры гэтым стваральнікам бібліятэкі даводзіцца лічыцца з аўтарскім правам, якое дзейнічае ў Германіі. У сувязі з гэтым мастацтва, літаратура і навуковыя працы XX — пачатку XXI ст. прадстаўленыя даволі слаба, піша Frankfurter Allgemeine Zeitung.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
240