№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Паэт Максім Амелін атрымаў прэмію Салжаніцына

1 сакавіка 2013

Паэт Максім Амелін атрымаў прэмію Салжаніцына
Узнагароду Амеліну прысудзілі з фармулёўкай “за наватарскія эксперыменты, якія рассоўваюць межы і магчымасці лірычнай паэзіі, за развіццё разнастайных традыцый рускага верша і за шырокую асветніцкую дзейнасць на карысць прыгожага пісьменства”. Пераможца атрымае 25 тысяч даляраў ЗША.

Максіму Амеліну 43 гады. Ён аўтар кніг вершаў “Dubia”, “Халодныя оды”, “Конь Гаргоны”, “Гнутая гаворка”. Таксама вядомы як перакладчык з лаціны і старагрэцкай.

Прэмія Аляксандра Салжаніцына ўручаецца з 1998 году. Узнагарода прысуджаецца пісьменнікам, якія жывуць у Расіі і пішуць на рускай мове. У склад журы прэміі ўваходзяць Мікіта Струве, Валянцін Няпомняшчы, Людміла Сараскіна, Павел Басінскі і іншыя. Да сваёй смерці ў склад журы ўваходзіў і сам Аляксандр Салжаніцын.

Лаўрэатамі прэміі Салжаніцына былі Алег Паўлаў, Алена Чукоўская, Іна Ліснянская і іншыя. Двойчы прэмія ў якасці выключэння прысуджалася пасмяротна: Канстанціну Вараб'ёву і Віктару Астаф'еву.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
169