№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Нельга знесці з сабой краіну…

20 студзеня 2010

Нельга знесці з сабой краіну…
Нядаўна ў Полацку быў вынесы прысуд у дачыненні да 22-гадовага маладога чалавека, што скраў падарункавае выданне фотаальбома “Белавежскае дзіва” з кнігарні. Злодзея заўважылі і нават паспрабавалі затрымаць, але аматар Белавежскай пушчы вырашыў: лепш уступіць у кароткую бойку з гандляром, чым аддаць кнігу. Проста з кнігарні хлопец накіраваўся на рынак, дзе прадаў выданне за 15 тысяч рублёў. Дакладней, ледзь не падараваў, калі ўлічыць той факт, што ў інтэрнэт-каталогах фотаальбом каштуе каля 120 тысяч.

Суд вырак злодзея на адзін год абмежавання волі. У якасці памякчальнай акалічнасці было ўлічанае поўнае пакрыццё стратаў і раскаянне ва ўчынку. Сам фотаальбом, які крыху страціў таварны выгляд, але не сваё пазнавальнае значэнне, вярнулі асуджанаму. Як напамін пра тое, што краявідамі пушчы ўсё ж лепш насалоджвацца на волі.

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
200