№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Расійскую антыпрэмію "Поўны абзац" прысудзілі кнізе "А раптам гэта каханне?"

14 сакавіка 2010

Расійскую антыпрэмію
Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

У анатацыі кніга характарызуецца як "курс выжывання, што будзе цікавы і карысны любому закаханаму падлетку". Галоўны рэдактар "Кніжнага агляду" Аляксандр Набокаў заявіў, што "калі задума аўтара і была высакароднай, то рэалізаваная яна проста жахліва, замест “курса выжывання” для ахвяраў пераходнага ўзросту ў гэтай кнізе можна знайсці толькі прымітыўныя парады".

СМІ прыводзяць вытрымкі з твора Якемота: "Глядзі на таго, хто падабаецца (але не вылуплівайся). Калі ён або яна адкажа на твой погляд, можаш злёгку ўсміхнуцца. Затрымай свой погляд, калі глядзіце адзін на аднаго. Гэта надасць погляду асаблівую выразнасць і пакажа, што ты зацікаўлены "(парады пра флірт). "Адкусіўшы кавалачак ад памідора, ты атрымаеш выдатны “вучэбны дапаможнік”, падобны да вуснаў і рота" (гаворка ідзе пра трэніроўку "пацалунку з языком").

"Абзац" за найгоршы пераклад атрымала Таццяна Кудраўцава за раман Джона Апдайка "Террорист" (АСТ, 2009). Як паведамляецца ў блогу Happy Book Year, у перакладзе сустракаюцца "кастрированная кошка", "сиденье джинсов", "мельничные рабочие и их менеджеры", а “high school” перакладзена як "высшая школа".

Антыпремію за найгоршую рэдактуру прысудзілі рэдактару рамана Кірыла Берандзеева "Осколки" ( "Флюид", 2009).

"Абзац" прысуджаецца ў 10-ы раз, і ў гонар юбілею газета "Кніжны агляд" вырашыла ўручыць прэмію яшчэ і сабе. Раней "Поўны абзац" прысуджалі Сяргею Мінаеву, Лене Ленінай, а таксама за "Большую астрономическую энциклопедию".
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
166