№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Уручаны “арабскі Букер”

3 красавіка 2012

Уручаны “арабскі Букер”
Ганаровы дыплом і грашовы прыз у памеры 50 тысяч даляраў яму прынёс гістарычны раман “Друз з Бялграда”, дзеянне якога адбываецца ў 1860-х гадах, пасля грамадзянскай вайны ў Ліване паміж мусульманамі і хрысціянамі, калі 15 тысячаў хрысціян былі забітыя, а дзясяткі тысячаў страцілі прытулак.

Лёс закідвае галоўную гераіню, хрысціянку Хану, на Балканы. Разам з групай паўстанцаў яна бяжыць з краіны і ў выніку на 12 гадоў трапляе за краты.

Журы прэміі адзначыла, што ў сваім рамане Джабер “праз вобразы даўно мінулых гістарычных падзеяў ярка паказаў крохкасць чалавечага існавання”. Паводле словаў ліванскага пісьменніка, падчас працы над кнігай ён некалькі гадоў вывучаў у архівах Амерыканскага ўніверсітэта ў Бейруце дакументы сярэдзіны XIX стагоддзя.

Творы Джабера амаль не перакладаліся на замежныя мовы, аднак вельмі папулярныя ў Ліване, дзе ён апублікаваў 17 раманаў і рэдагуе культурны дадатак да газеты Al-Hayat.

Акрамя Рабі Джабера фіналістамі прэміі сёлета былі пісьменнікі з Туніса, Егіпта і Алжыра, а таксама яшчэ адзін прадстаўнік Лівана. Кожны з іх атрымаў па 10 тысяч даляраў.

Міжнародная прэмія ў галіне арабскай літаратуры ўручаецца з 2009 году. Заснаваная тым самым фондам, што ўручае і брытанскага “Букера”, яна закліканая прыцягнуць увагу да літаратуры арабскага свету за межамі рэгіёна.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
143