№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

На "ПрайдзіСвеце" — 9 новых нумароў "Узвышша"

26 траўня 2012

На
Часопіс “Узвышша” лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай “Узвышша”, а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Мінску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах.

На старонках “Узвышша” друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў зрабіліся нацыянальнай класікай (раман “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя, аповесці “Лявон Бушмар” К. Чорнага, “Ні госць ні гаспадар” Л. Калюгі, паэма “Кругі” У. Дубоўкі і інш.). Не меншую цікавасць і значнасць уяўляюць змешчаныя ў выданні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытанні і шукаліся спосабы развязання разнастайных праблемаў (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), звязаных з вызначэннем напрамкаў развіцця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваннем беларускай літаратурнай мовы.

Спампаваць нумары часопіса “Узвышша”:

1927. №2

1927. №4

1927. №5

1928. №1

1928. №2

1928. №3

1928. №4

1928. №5

1928. №6

1929. № 1—4
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
419