№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Пятніцы з Гедройцам: кнігі Мудрова, Оаро і Ахроменкі

22 красавіка 2014

Пятніцы з Гедройцам: кнігі Мудрова, Оаро і Ахроменкі
У пятніцу, 25 красавіка, Уладзімір Арлоў прадставіць кнігу Вінцэся Мудрова “Багун”, Максім Клімковіч прадставіць кнігу Уладзіслава Ахроменкі “Музы і свінні” і ад імені Кацярыны Оаро і “Сарочага радыё” выступіць Зміцер Дзядзенка.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Месца правядзення: кнігарня "логвінаЎ", пр-т. Незалежнасці, 37А.

Пачатак а 19-й гадзіне. 

Плануецца, што такім чынам будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх 12 фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі намінантамі рабіліся Павал Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя-Банка”.
паводле кнігарня логвінаЎ

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
303