№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Хаім Нахман Бялік (חיים נחמן ביאליק)

1873 — 1934

Хаім Нахман Бялік

Габрэйскі паэт і празаік родам з Жытоміршчыны, класік сучаснай паэзіі на іўрыце і ідышы.

У 1902 г. выдаў першы зборнік вершаў. Створаная пасля кішынёўскага пагрому 1903 г. паэма “У горадзе разні” зрабіла яго адным з самых вядомых габрэйскіх паэтаў свайго часу.

Удзельнічаў у Сіянісцкіх кангрэсах 1907 і 1913 гг. Летам 1921 г. атрымаў грамадзянства БНР. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.

Перакладаў на іўрыт творы Ў. Шэкспіра, М. Сервантэса, Ф. Шылера. У 1933 і 1934 гг. намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Джэймс Дуглас Морысан

Джэймс Дуглас Морысан

Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

465