№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Зінаіда Бандарына (Зінаіда Бандарына)

(1909/10 — 1959)

Зінаіда Бандарына

Нарадзілася ў Гародні ў сям’і настаўніцы і вайскоўца. Закончыла мінскі Белпедтэхнікум (1927), працавала настаўніцай у беларускай школе ў пасёлку Медзякова Краснаярскага краю, рэдактарам у гомельскай газеце “Палеская праўда”. Пасля заканчэння аспірантуры Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1937) працавала на кінастудыях і ў тэатрах Масквы, у 1938 — 1939 гг. была рэжысёрам Тэатра юнага гледача ў г. Архангельску, далей да пачатку вайны працавала ў горадзе Горкім (Расія). Брала ўдзел у Другой сусветнай вайне ў якасці санінструктара Панфілаўскай дывізіі, была кантужаная. Пасля вайны працавала ў часопісе "Бярозка", на Беларускім радыё (1945 — 1946), Доме народнай творчасці ў Гродне, у 1948 — 1950 гг. была загадчыцай філіяла музея Я. Купалы ў Вязынцы, супрацоўніцай газет "Зорька", "Літаратура і мастацтва" (1950—1956). Друкавацца пачала ў 1926 г. у часопісе “Маладняк”, зборніку “Вершы” (супольным з Н. Вішнеўскай і Я. Пфляўмбаўм), выдала кнігу вершаў “Веснацвет” (1931), аповесць пра дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы “Ой рана на Івана…” (1956), кнігу на рускай мове "Галина Ильина" (1959), зборнік апавяданняў для дзяцей "Лясныя госці" (1960). 

Чытайце таксама

Томас Стэрнз Эліят

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Ігнацы Карповіч

Ігнацы Карповіч

Польскі празаік, перакладчык з ангельскай, гішпанскай і амхарскай моваў, падарожнік

Анджэй Стасюк

Анджэй Стасюк

Польскі празаік, паэт, драматург.

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

1301