№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Алег Жлутка

Алег Жлутка
Нарадзіўся 19 жніўня 1980 у Цярнопальскай вобласці (заходняя Украіна). Неўзабаве сям'я пераехала ў Віцебск, пазней — у Мінск.

Вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на спецыяльнасці “ангельская і беларуская мова і літаратура”. У гэты час знаёміцца з Іллём Сінам, Міхаілам Баярынам, Альгердам Бахарэвічам, Змітром Вішнёвым, Віктарам Жыбулем.

1998—2001 — удзельнік перфомансаў Тэатра псіхічнай неўраўнаважанасці.

2002 — сябар рэдакцыйнай калегіі часопіса Nihil. Пераклаў на беларускую мову эсэ Ўільяма Бероўза “Электронная рэвалюцыя”, апублікаваў некалькі апавяданняў.

2001—2003 — выкладчык ангельскай мовы ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

2002—2007 — навучанне на завочным аддзяленні Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “гукарэжысура”.

2007—2008 — пераклаў на беларускую аўтабіяграфічнае эсэ Сяргея Жадана “Anarchy in the UKR”.

2011 — пераклаў шэраг філасофска-мовазнаўчых артыкулаў на ангельскую і ўкраінскую мовы для блогу svayambhava.blogspot.com.

2012 — выданне і прэзентацыя “Anarchy in the UKR” з удзелам аўтара.

Чытайце таксама

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

997