№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Антон Адамовіч

Антон Адамовіч

Беларускі літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, празаік, доктар філалогіі. Нарадзіўся 26 чэрвеня 1909 у Мінску. У канцы 1943 пераехаў у Германію. З 1960 жыў у ЗША. Аўтар шэрагу гістарычна-літаратурных і крытычных артыкулаў, прац па гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі. Памёр 12 чэрвеня 1998 году ў ЗША.

Адамовіч напісаў рэцэнзіі на рукапіс кнігі Н. Арсенневай “Сягоння” (1944), паэму Л. Случаніна “Рагнеда” (1944), зборнік А. Салаўя “Звіняць званы Святой Сафіі” (1947) і інш. Аўтар грунтоўных прадмоваў да эмігранцкіх выданняў У. Дубоўкі (“Сredo”, 1949), Я. Коласа (“Новая зямля”, 1952), У. Жылкі (“Творы. Да 20-годдзя ўгодкаў смерці”, 1953), А. Мрыя (“Запіскі Самсона Самасуя”, 1953), Л. Калюгі (“Нядоля Заблоцкіх”, 1953), Я. Купалы (“Раскіданае гняздо” і “Тутэйшыя”, 1953), М. Кавыля (“Пад зорамі белымі”, 1955), Я. Юхнаўца (“Шорах моўкнасці”, 1955), М. Сяднёва (“Ля ціхай брамы”, 1955). Надрукаваў шэраг антыбальшавіцкіх рэфератаў, артыкулаў, кніг — “Яны зноў на Беларускай зямлі” (1944), “Арыентацтва — хвароба беларуская” (1944), “Очерки истории большевизма в Белоруссии” (1954), “Саветызацыя беларускай літаратуры” (1955), “Пантэон пісьменнікаў БССР” (1959). У газеце “Бацькаўшчына” апублікаваў манаграфію “Званар Адраджэння — Вацлаў Ластоўскі” (1954). Нацыянальнай ідэяй прасякнутыя такія празаічныя творы Антона Адамовіча, як “Афрадыта ОСТ”, “Каханы горад” і інш.

Чытайце таксама

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс – нямецкi празаік i паэт, аўтар мiстычных апавяданняў i раманаў гатычнае скiраванасцi

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Дэніэл Мендэлсан

Дэніэл Мендэлсан

776