№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Васіль Сёмуха

1936-2019

Васіль Сёмуха

Васіль Сёмуха, перакладнік з нямецкай, польскай, латышскай моваў, нарадзіўся 18 студзеня 1936 году на хутары Ясенец Пружанскага раёну Брэсцкай вобласці ў сям’і лесніка. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Ламаносава. Працаваў рэдактарам, інжынерам, выкладчыкам нямецкай мовы ў школе, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 па 1994 быў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Васіль Сёмуха пераклаў Біблію, Стары і Новы Запаветы, на беларускую мову. З нямецкай перакладаў творы Ё.-В. Гётэ, Ф. Шылера, Г. Гайнэ, Э. Т. А. Гофмана, Г. Я. Грымельсгаўзэна, Ф. Ніцшэ, Б. Брэхта, Ф. Дзюрэнмата, Г. Гесэ, Т. Мана, Р. М. Рыльке, П. Зюскінда ды іншых; з польскай – творы А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ц. К. Норвіда, Ю. Тувіма, У. Сыракомлі; з латышскай – творы Я. Райніса, А. Чакса, В. Бэлшавіцы, З. Скуіньша, А. Бэлса, А. Вацыеціса ды іншых. За плённую перакладніцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія», з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, мае найвышэйшую ўзнагароду Латвіі – «Ордэн Трох Зорак».

Падрабязнейшыя звесткі пра яго біяграфію і перакладніцкую дзейнасць можна знайсці на сайце Васіля Сёмухі

Пераклады

Чытайце таксама

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

1384