№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Вільгельм Гаўф (Wilhelm Hauff)

1802 - 1827

Вільгельм Гаўф
Вільгельм Гаўф, нямецкі пісьменнік-рамантык, нарадзіўся 29 лістапада 1802 году ў Штутгарце ў сям’і Аўгуста Фрэдэрыка Гаўфа, які служыў сакратаром у Міністэрстве замежных справаў, і Вільгельміны Эльзасэр Гаўф; ён быў другім з чатырох дзяцей у сям’і.

У 1809 годзе, калі будучаму пісьменніку было сем гадоў, яго бацька памёр, і маці разам з дзецьмі перасялілася ва універсітэцкі горад Цюбінген да свайго бацькі. У доме дзеда прайшло юнацтва Гаўфа. Ён чытаў шмат кніг з багатай дзедавай бібліятэкі, а ў 1818 годзе пайшоў вучыцца ў манастырскую школу. Праз два гады, у 1820-м, ён паступіў ва Універсітэт Цюбінгена, які скончыў праз чатыры гады са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі.

Пасля заканчэння універсітэта Гаўф уладкаваўся на працу рэпетытарам у сям’ю міністра абароны – генерала барона Эрнста Югена фон Хёгеля – і вучыў яго дзяцей. Разам з гэтай сям’ёй ён падарожнічаў па Францыі і Германіі – за сваё кароткае жыццё ён пабываў у Парыжы, Брусэлі, Антвэрпене, Берліне, Ляйпцыгу, Дрэздэне, Брэмене.

Менавіта для дзяцей барона фон Хёгеля былі напісаныя чароўныя казі Гаўфа, якія ўпершыню былі надрукаваныя ў “Альманаху казак студзеня 1826 году для сыноў і дачок заможных саслоўяў” (Märchen-Almanach auf das Jahr 1826 für Söhne und Töchter gebildeter Stände), куды ўвайшлі такія творы, як “Гісторыя пра Маленькага Мука” (Die Geschichte vom kleinen Muck), “Каліф-Бусел” (Die Geschichte vom Kalif Storch) і іншыя творы, што адразу сталі вельмі папулярнымі. У тым жа 1826 годзе Гаўф напісаў раман “Старонкі з мемуараў Сатаны” (Mitteilungen aus den Memoiren des Satan) і “Чалавек з месяца” (Der Mann im Mond). Першы з гэтых двух раманаў быў напісаны ў духу гофманаўскай фрагментарнай прозы, другі ўяўляў сабой пародыю на сентыментальныя навэлы Генрыха Клорэна. Клорэн у адказ на гэта абрынуўся на ўсю творчасць Гаўфа, чым вымусіў апошняга напісаць саркастычную навэлу “Спрэчная казань Г. Клорэна пра “Чалавека з месяца” (Controvers-Predigt über H. Clauren und den Mann im Mond), у якой ён выказаў свае погляды на творчасць Клорэна.

Натхнёны раманамі Вальтэра Скота, у тым жа 1826 годзе Гаўф напісаў гістарычны раман “Ліхтэнштэйн” (Lichtenstein), які стаў вельмі папулярным у Германіі, і асабліва ў Швабіі, бо апавядаў пра адзін з самых цікавых момантаў гісторыі гэтага рэгіёну. Таксама Гаўф напісаў некалькі вершаў, якія пасля зрабіліся ледзь не народнымі песнямі.

У студзені 1827 году Гаўф атрымаў пасаду рэдактара “Штутгарцкай ранішняй газеты” і ажаніўся са сваёй кузінай Луізай Гаўф, у якую быў закаханы з дзяцінства. Аднак шчасце яго было нядоўгім – 18 лістапада 1827 году ён памёр ад ліхаманкі.

Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі раманаў і вершаў. У Байрсбране знаходзіцца “Музей казак Вільгельма Гаўфа” (Hauffs Märchenmuseum), а ля замка Ліхтэнштэйн ля Штутгарта ўсталяваны помнік пісьменніку.

Чытайце таксама

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

Давід Шульман

Давід Шульман

Празаік, піша па-беларуску і па-руску.

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

916