№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Іван Франко (Іван Франко)

1856 - 1904

Іван Франко
Іван Франко, украінскі паэт, празаік, навуковец, публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч, нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў Галіцыі ў сям’і селяніна-каваля. Рана страціў бацьку; вучыўся ў школе, пасля ў гімназіі. У 1875 годзе паступіў у Львоўскі універсітэт.

Падчас навучання ва універсітэце Іван Франко далучыўся да “масквафільскай партыі” і пачаў друкаваць свае першыя вершы і доўгі фантастычны раман "Детріи и Добощуки" ў духу Гофмана.

У 1877 годзе быў арыштаваны і 9 месяцаў правёў у турме, праз што так і не змог давучыцца ва універсітэце. Пасля яшчэ двойчы знаходзіўся пад арыштам – у 1880 і 1889 гадах. Падчас турэмнага зняволення пісьменнік сабраў шмат матэрыялаў для сваіх наступных твораў. З 1885 па 1887 гады Франко працаваў галоўным рэдактарам выдання “Зара”. Сярод найбольш знакамітых твораў пісьменніка варта назваць зборнікі “З вяршынь і нізін”, аповесці “Місія” і “Чума”, паэтычны зборнік “Звялае лісце” (1893), гістарычны раман “Захар Беркут” пра часы татарскага нашэсця на Русь (1883) і многія іншыя.

Памёр пісьменнік у 1904 годзе ў беднасці.

Чытайце таксама

Арнэ Лігрэ

Арнэ Лігрэ

Нарвежскі драматург і празаік.

Ўолт Ўітмэн

Ўолт Ўітмэн

Амерыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Жорж Экгаўт

Жорж Экгаўт

Франкамоўны бельгійскі пісьменнік, сацыяліст, анархіст, ураніст, як у ХІХ ст. называлі геяў, упадніцкі эстэт, акадэмік, класік бельгійскай літаратуры.

Люба Якімчук

Люба Якімчук

Украінская паэтка, сцэнарыстка і журналістка.

770