№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Жорж Экгаўт (Georges Eekhoud)

1854-1927

Жорж Экгаўт

Франкамоўны бельгійскі пісьменнік, сацыяліст, анархіст, ураніст, як у ХІХ ст. называлі геяў, упадніцкі эстэт, акадэмік, класік бельгійскай літаратуры. Аўтар шматлікіх натуралісцкіх і ўпадніцкіх паэмаў, фантастычных казак і навелаў, раманаў і эсэ. Змагар за бельгійскую справу, дзяржаву — на ўласным прыкладзе дэманстраваў двухкультур’е і двухмоўе, уласцівыя бельгійскай культуры, пясняр Антверпена і Брусэля, абаронца ўсіх дэкласаваных Бельгіі: беспрацоўных, валацугаў, гомасэксуалаў, пралетараў, злачынцаў па беднасці і г.д.

У 1899 годзе апублікаваў свой вядомы раман-утопію (сёння сказалі б: гендарную ўтопію) “Эскаль-Вігор” (Escal-Vigor), першы еўрапейскі раман, у якім смела, адкрыта, без забабонаў і кпінаў апісваецца гомасэксуальнае каханне. Раман, які каштаваў аўтару судовага працэсу — і раман, і аўтар пазней будуць апраўданыя. У 1899 годзе ўпершыню ў заходняй літаратуры пісьменнік апісаў з вялікай сімпатыяй, цалкам станоўча і з любоўю повязь шляхціца Анры дэ Кельмарка з маладзёнам Гідонам. І наадварот, часам у кнізе з агідай падавалася іх гетэрасэксуальнае атачэнне.

Гэта была не адзіная мастацкая спроба пісьменніка агучыць і замацаваць гомасэксуальную тэму ў літаратуры і грамадстве: ён піша іншыя эстэцкія гомаэратычныя зборнікі навелаў, апавяданняў: “Злавесны цыкл” (Le cycle patibulaire, 1892), “Мае прычасці” (Mes communions, 1895), раман “Іншае бачанне” (L'autre vue, 1904), “Аксамітныя злодзеі” (Voyous de velours, 1904—1926). Некаторыя тэксты з’явіліся ў адным зборніку пасля смерці пісьменніка зусім нядаўна: напрыклад, гомаэратычная навела “Кадрыля ўлана” (Le quadrille du lancier, 2015).

Асобна варта сказаць пра каханне Жоржа Экгаўта — Сандора П’ерона, друкара сацыялісцкай газеты, з якім пісьменнік пазнаёміўся ў 1891 годзе. Мужчынаў да скону звяжа змоўніцкае каханне, інтэлектуальнае сяброўства і супольная сацыялісцка-анархісцкая справа. Пры гэтым дзеля справядлівасці і шчырасці варта адзначыць, што ў абодвух будуць жонкі (эпоха абавязвала), якія былі ў курсе адносінаў сваіх мужоў. І ў прыгаданым ужо рамане “Эскаль-Вігор” у галоўных героях лёгка пазнаюцца рысы Жоржа Экгаўта і Сандора. Пра глыбіню пачуццяў і жарсць каханкаў можна даведацца з выдадзенай у 1993 годзе кнізе “Мой каханы маленькі Сандор” (Mon bien aimé petit Sander), у якой сабраныя інтымныя лісты і дзённікавыя запісы Жоржа Экгаўта і адказы Сандора. У двухстах пяцідзесяці лістах закадаванае каханне, якое не схаваць ад людзей, якое рвецца вонкі і дэманструе смеласць заходняй культуры, безупынную эмансіпацыю чалавека і ягоных нораваў.

Чытайце таксама

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

Давід Шульман

Давід Шульман

Празаік, піша па-беларуску і па-руску.

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

414