№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Гісторыя Босніі ў дзевятнаццаці песнях

6 снежня 2012

Гісторыя Босніі ў дзевятнаццаці песнях
Колькі б суседзі ні смяяліся з нашай звычкі лічыць нешта “сваім” — будзь гэта Вільня, Адам Міцкевіч ці нацыянальная страва дранікі, — дзякуючы намаганням перакладчыка Сяргея Шупы Міленка Ергавіч так трывала прапісаўся ў беларускай прасторы, што падчас абвяшчэння лаўрэата “Angelus” у першую чаргу крычыш “ура!” і толькі пасля ўспамінаеш: нашым пераможца зрабіўся зусім нядаўна.

Кнігу “Сэрда спявае ў сутонні на Духаў дзень” Сяргей Шупа перакласці пакуль не паспеў, затое пераклаў шмат чаго іншага: апавяданне “Другі пацалунак Гіты Данон” (ARCHE-10, 2009), кнігі “Сараеўскае Мальбара” (ARCHE-4, 2011) і “Іншала, Мадона, іншала” (2012). Не ведаю, ці перакладзеная гэтая апошняя на польскую мову і ці цікавейшая яна за “Сэрду…”, але не сумняюся: калі б беларусы ўручалі свой “Angelus”, у гэтым годзе яго таксама атрымаў бы Ергавіч.

Кніга “Іншала, Мадона, іншала” адкрывае перад чытачамі таямнічую Боснію і Герцагавіну. Нягледзячы на тое, што гэтая краіна ўжо гадоў дваццаць як атрымала незалежнасць, а гісторыя яе сягае ХІІ ст., мы няшмат ведаем пра гэты рэгіён, бо і літаратура пра яго на беларускую не перакладаецца, і трапіць туды цяпер даволі складана. Апавяданні, пабудаваныя на аснове народных баснійскіх песняў, сэўдалінак, што маюць эпічны характар і, адпаведна, сюжэт, пераносяць чытача ў розныя эпохі і розныя мясціны, сутыкаюць яго з рознымі людзьмі і рознымі лёсамі, але праз усе гэтыя песні і ўсе гэтыя гісторыі праступае вострае адчуванне трагізму: чалавек не вырачаны на няшчасце, але няшчасці чакаюць яго на кожным кроку, і толькі так ён можа адчуць жыццё напоўніцу, толькі так разумее, што яшчэ не памёр, толькі так спазнае наймацнейшыя пачуцці, перажыць якія інакш як праз пакуты немагчыма. Гэта як невымоўнае і неперакладальнае “saudade” — нешта сярэдняе паміж меланхоліяй і настальгіяй, без якога немагчымыя партугальскія спевы фаду, у якіх, як і ў сэўдалінках, ёсць усё — каханне, жыццё, смерць.

Чытаць цалкам на budzma.org

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
126