№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Знойдзены пераклад “Сталкі і кампанія” Кіплінга, зроблены Аркадзем Стругацкім

18 красавіка 2013

Знойдзены пераклад “Сталкі і кампанія” Кіплінга, зроблены Аркадзем Стругацкім
Група даследчыкаў творчасці братоў Стругацкіх знайшла ў архівах пісьменнікаў пераклад кнігі Рэд'ярда Кіплінга “Сталкі і кампанія”, зроблены Аркадзем Стругацкім, які лічыўся страчаным, паведаміў каардынатар групы Уладзімір Барысаў.

Паводле яго словаў, таксама ў архівах знойдзена некалькі не публікаваных раней перакладаў: дзіцячы раман японскага пісьменніка Macao Сэгавы “Шэсцьдзесят адзін лебедзь”, зроблены Аркадзем, і пераклады твораў Джона Прыстлі, зробленыя Барысам Стругацкім.

Пакуль няясна, ці будуць публікавацца гэтыя пераклады. Прынамсі, уключаць іх у 30-томны збор твораў Стругацкіх, які рыхтуецца да выдання, не плануецца.

“Але не выключана, што будуць дадатковыя тамы, у якія ўвойдуць гэтыя пераклады”, — адзначыў Барысаў.
паводле ria.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
183