№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Санкт-Пецярбург адзначыў Дзень Дастаеўскага

8 ліпеня 2013

Санкт-Пецярбург адзначыў Дзень Дастаеўскага
Шэсце па вуліцах было адзначанае раздачай жартоўных “дастаеўскіх” улётак і пранесла шмат плакатаў з цытатамі пісьменніка. У Кузнечным завулку, дзе жыў Фёдар Міхайлавіч, удзельнікаў свята сустрэў... сам гаспадар. Актор, загрыміраваны пад Дастаеўскага, сказаў прамову да аўдыторыі, а затым адбылося прадстаўленне, у якім былі занятыя персанажы з кніг пісьменніка.

Акрамя таго, у Дзень Дастаеўскага па ўсім Санкт-Пецярбургу прайшлі бясплатныя экскурсіі, тэатральныя спектаклі і тэматычныя кінасеансы, а таксама інсталяцыі, выставы, лекцыі. У свяце ўзялі ўдзел піцерскія музеі, канцэртныя залы, тэатры і бібліятэкі — усяго каля дзясятка культурных арганізацый.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
154