№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Леа Дамрош напісаў новую біяграфію Свіфта

5 снежня 2013

Леа Дамрош напісаў новую біяграфію Свіфта
Выданне “Джонатан Свіфт: яго жыццё і яго свет” (Jonathan Swift: His Life and His World) было прымеркаванае да дня нараджэння пісьменніка 30 лістапада.

Нягледзячы на каласальны ўплыў, які пісьменнік зрабіў на развіццё еўрапейскай літаратуры, пра яго жыццё вядома вельмі мала. Дамрош некалькі гадоў літаральна па крупінках збіраў у архівах звесткі пра Свіфта, і яго кнігу крытыкі сёння называюць найбольш падрабязным, дакладным і аб’ектыўным варыянтам жыццяпісу аўтара. Біяграфія чытаецца на адным дыханні: лёгкасць слова і тонкая іронія дазваляюць успрымаць сухія факты як займальны раман, а па колькасці карыснай інфармацыі выданне значна апярэджвае папярэдняга лідара — 2000-старонкавую біяграфію Джонатана Свіфта, напісаную Ірвінам Энтэрпрайзам.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
250