№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Шэкспіра з’явіўся новы твор

16 сакавіка 2010

У Шэкспіра з’явіўся новы твор
Гаворка ідзе пра п'есу “Double Falsehood, or Distrest Lovers” (“Двайная хлусня, або Гаротныя каханкі”), якую ў 1727 годзе прадставіў тэатральны імпрысарыё Льюіс Тэабальд (Lewis Theobald). Ён сцвярджаў, што ў аснове пастаноўкі ляжыць п'еса Шэкспіра “Кардэніё” (Cardenio).

“Кардэніё” грунтуецца на сюжэце з “Дон Кіхота”, перакладзенага на ангельскую мову ў 1612 годзе. П'еса, як мяркуецца, была напісаная Шэкспірам у 1613 г., піша The Times, прычым драматург працаваў у сааўтарстве з Джонам Флэтчэрам (John Fletcher), з якім ён супрацоўнічаў і ў іншых сваіх больш позніх творах.

Тэабальд заяўляў, што меў адразу тры варыянты шэкспіраўскай “Кардэніё”, хоць перапрацаваў іх, што было шырока распаўсюджана ў XVII-XVIII стагоддзях. Аднак ён пасварыўся са знакамітым паэтам Аляксандрам Поўпам (Alexander Pope), які абвясціў “Падвойную хлусню” фальсіфікацыяй.

Меркаванне Поўпа было прынята публікай, і “Двайная хлусня” з тых часоў ставілася толькі аднойчы. Аднак эксперт Брын Хэманд (Brean Hammond) з Універсітэта Нотынгема прысвяціў вывучэнню п'есы дзесяць гадоў і прыйшоў да высновы, што ў яе аснове сапраўды ляжыць праца Шэкспіра.

“Я думаю, што руку Шэкспіра можна пазнаць у першым і другім актах, а таксама, мабыць, у двух сцэнах трэцяга акту”, - заявіў Хэманд. Па яго словах, пасажы ў першай частцы п'есы адрозніваюцца “шчыльнасцю, вытанчанасцю рытмікі і багатымі метафарамі”, характэрнымі для Шэкспіра. Акрамя таго, у п'есе выкарыстаныя рэдкія словы, якім аддаваў перавагу Шэкспір.

У “Двайной хлусні” чатыры галоўных героя - дзве дамы, простая і знатная жанчыны, і двое мужчын, сціплы і высакародны персанаж і злодзей-арыстакрат. П'еса распавядае пра разладжаны шлюбе. У ёй ёсць нават апісанне спробы згвалтавання, хоць у канцы галоўны нягоднік раскайваецца ў сваіх учынках.

“Двайная хлусня” ўключаная ў новае выданне Шэкспіра, якое рэдагуе Хэманд. Акрамя таго, яе прыналежнасць да шэкспіраўскага канону будзе пацверджаная пастаноўкай Royal Shakespeare Company ў Стратфардзе.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
150