№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Сцэнічныя даследаванні паэзіі пройдуць у Мінску

17 лістапада 2010

Сцэнічныя даследаванні паэзіі пройдуць у Мінску
Узяўшы за аснову досвед выставы ЛІТÄRA, што прайшла ў Інстытуце Гётэ ў верасні гэтага года, рэжысёр Таццяна Арцімовіч разам з акцёрамі Валянцінай Гарцуевай і Аляксандрам Казелам, ужываючы сцэнічныя сродкі, даследавала паэтычныя тэксты Андрэаса Альтмана, Марыцы Бодражыч, Норы Гомрынгер, Хасэ Алівера, Норы Босанг.

Рэжысёр Таццяна Арцімовіч: “Сцэнічную форму паэзіі надаюць не пластыка і не слова, а жывая прысутнасць выканаўцаў і гледачоў у прасторы і часе”.

Гэтая імпрэза – не класічнае чытанне тэкстаў, але іх пераклад на тэатральную мову: рухі, жэсты, прадметы – гэта літары, якія ўтвараюць сцэнічныя сказы. Паэзія, уведзеная ў сцэнічную прастору, набывае мімалётнасць, дае надзвычай інтэнсіўнае перажыванне імгнення.

Запрашаем прыхільнікаў тэатра і паэзіі на спатканне з вершамі, якія з’яўляюцца “тут і цяпер” і знікаюць, як толькі скончыцца іх час.

Імпрэза пройдзе на беларускай мове.

Уваход вольны.

Пачатак у 19.00 гадзін.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 29 133 48 59 (Ірына Герасімовіч, куратар праекта) і 2377119 (Інстытут імя Гётэ ў Мінску).

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
159