№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мемуары Марка Твэна шэсць разоў дадрукуюць

23 лістапада 2010

Мемуары Марка Твэна шэсць разоў дадрукуюць
Яшчэ ў канцы кастрычніка, азнаёміўшыся з лікам папярэдняй замовы на парталах Barnes & Noble.com і Amazon.com, выдавецтва павялічыла наклад кнігі з першапачатковага (50 тысяч) да 75 тысяч.

Аднак гэтага аказалася недастаткова. Цікавая дэталь: калі супрацоўнікі выдавецтва Чыкагскага ўніверсітэта (UC Press) спрабавалі спрагназаваць патэнцыйны аб'ём продажаў мемуараў Твэна, разлікі паказалі, што ў найлепшым выпадку будзе прададзена 7500 копій.

Аўтабіяграфія Твэна займае сёмы радок у рэйтынгу бэстсэлераў нон-фікшн The New York Times за 28 лістапада і застаецца ў гэтым спісе ўжо чацверты тыдзень. У пятніцу, 19 лістапада, кніга займала 4 радок у топе бэстсэлераў BN.com, услед за мемуарамі іншага вядомага амерыканца – Джорджа Буша-малодшага.

Аўтабіяграфія класіка амерыканскай літаратуры лічыцца асабліва каштоўнай праз тое, што яна змяшчае мноства каментароў, нататак і урыўкаў з публіцыстыкі часоў Марка Твэна. Прычынай публікацыі мемуараў праз сто гадоў пасля смерці пісьменніка стала яго афіцыйнае распараджэнне.

Выданне, што так нечакана стала бэстсэлерам, – толькі першы том з трох, якія плануюцца да выдання. Наступныя дзве кнігі будуць супастаўныя па аб'ёме з першай, дата іх выхаду пакуль не паведамляецца.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
154