№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Зборнік вершаў 99-гадовай японкі зрабіўся бэстсэлерам

27 студзеня 2011

Зборнік вершаў 99-гадовай японкі зрабіўся бэстсэлерам
Поспех першай анталогіі Тоё Шыбаты пад назвай “Не турбуйся” тым больш дзіўны, што бабулька ўпершыню ўзялася за складанне вершаў ва ўзросце 92 гадоў. Яе вершы такія ж аптымістычныя і жыццесцвярджальныя, як і характар самой Шыбаты, прызнаюць крытыкі і чытачы. Уласна, і за літаратурную дзейнасць яна ўзялася толькі таму, што праз боль у спіне ёй давялося пакінуць не што іншае, як танцы.

У чэрвені ёй споўніцца 100 гадоў, але пакідаць новае хобі яна не збіраецца – тым больш што, як высветлілася, яго плён карыстаецца велізарнай папулярнасцю ў Японіі. Шыбата выказала надзею, што яе вершы падтрымаюць усіх старых. Вядома, што Японія займае першае месца ў свеце па колькасці пажылых людзей.
паводле novostiliteratury.r

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
182