№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Беларускія кнігі на Мінскім кніжным кірмашы

9 лютага 2011

Беларускія кнігі на Мінскім кніжным кірмашы

Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвясцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Лімарыус”, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак”, “Дзеяслоў”, “pARTisan”.


Супольнікі арандавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастору (2 квадратныя метры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максімум культурнага ўраджаю.


Партнёры стэнда выдаюць кнігі і часопісы на беларускай мове. Акцэнт робіцца на сучасную мастацкую і гістарычную літаратуру – як арыгінальную, так і перакладную. Ідэя аб’яднаць фінансы, высілкі і імпэт дзеля прадстаўлення на кірмашы актуальнай беларускай кнігі належыць выдаўцу Марыне Шыбко, дырэктарцы выдавецтва “Лімарыус”: “Выдавецтва можа прадукаваць 20 кніг у год, але вартымі экспазіцыі на міжнародным узроўні палічыць толькі адну-дзве з іх. Гэта нармальна. І добрае рашэнне тут — аб’яднаныя стэнды”. ("Новы час", 12 лютага 2010 году).


Аб’яднаны стэнд прыватных выдаўцоў носіць эксперыментальны характар. Праца двухметровага латка-выставы будзе адбывацца ў рэжыме хэпенінгу з элементамі батлейкі, балагану і высокага мастацтва.
Абавязковы пункт праграмы – сустрэчы з найлепшымі аўтарамі выдавецтваў і часопісаў (глядзіце ніжэй графік камунальнай кухні стэнда).

Шукай нас па дзіўнаватых гуках і шыльдзе "Прыватныя выдаўцы"!!!

ПАШЫРАЙ МЕТРАЖ ВЕДАЎ!


Гадзіны працы выставы-кірмаша: 9 лютага (серада) 14:00 – 19:00, 10-12 лютага (чацвер-субота) выстава адкрытая для наведнікаў з 10:00 да 19:00. 13 лютага (нядзеля) – з 10:00 да 15:00.
Урачыстае адкрыццё кірмаша – 9 лютага а 12:00 (уваход па запрашэннях).


ГРАФІК КАМУНАЛЬНАЙ КУХНІ БЕЛЛІТУ
(магчымыя нязначныя змены, істотныя дапаўненні і прыемныя сюрпрызы)


9 лютага (серада)
Зоркі ля пліты
14:00 – 15:00 Уладзімір Арлоў прэзентуе зборнік гістарычных апавяданняў “Ля дзікага поля”.
15:00 – 16:00 Альгерд Бахарэвіч падпісвае кнігі “Халоднае сэрца”, “Праклятыя госці сталіцы”.
16:00 – 17:00 Адам Глобус прадстаўляе новую кнігу “Крутагорскія казкі” і зборнік паэзіі “Новае неба”.
17:00 – 18:00 Зміцер Вішнёў ставіць аўтографы на раманы “Замак з крапівы”, “Фараон у заапарку”, “Тамбурны маскіт”.


10 лютага (чацвер)
Партызанскі падвячорак
14:00 – 16:00. Рэдактар часопіса "pARTisan" Артур Клінаў прэзентуе ваенны раман “Шалом”.
16:00 – 17:00. Філосаф Валянцін Акудовіч тлумачыць галоўнае пра кнігі “Код адсутнасці”, “Архіпелаг Беларусь”.


11 лютага (пятніца)
Інтэлігенцкія пасядзелкі
14:00 – 16:00. Прэзентацыя серыі гістарычных кніг часопіса “ARCHE” Сустрэча з выдаўцом Валерам Булгакавым.
16:00 – 17:00. Арцём Кавалеўскі чытае вершы са зборнікаў “Аддаленасць і адданасць”, “АдмыСЛОВЫя гульні”.
17:00 – 18:00. Андрэй Хадановіч расказвае свае паэтычныя “Несіметрычныя сны”.


12 лютага (субота)
Шахматы з суседам
13:00 – 14:00. Анатоль Вярцінскі прадстаўляе зборнік паэзіі “Асобныя радкі”
14:00 – 15:00. Алесь Разанаў чытае “З” Веліміра Хлебнікава, “З апокрыфа ў канон”, “Воплескі даланёю адною”.
15:00 – 16:00. Наталка Бабіна падпісвае раман “Рыбін горад”.


13 лютага (нядзеля)
Раніца ў нядзельку (прыватныя выдаўцы – дзеткам):
11:00 – 12:00. Зміцер Колас прадстаўляе кнігу Тувэ Янсан “Камета над далінай мумітроляў” (ілюстрацыі аўтаркі; пераклад са шведскай Насты Лабады і Алесі Башарымавай).
12:00 – 13:00. Вера Жыбуль чытае любімыя ўрыўкі са свайго перакладу кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” (часопіс ARCHE #10-2009).
13:00 – 14:00. Беларускія эльфы і хобіты прадстаўляюць казку Дж. Р. Р. Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану” (пераклад з англійскай – Антон Францішак Брыль).

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
434