№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Названыя лаўрэаты “арабскага Букера” – 2011

18 сакавіка 2011

Названыя лаўрэаты “арабскага Букера” – 2011
Раджа Алем – першая жанчына, якая атрымала прэмію, заснаваную ў 2007 годзе з мэтай прамоцыі найлепшых узораў арабскае літаратуры. Лаўрэаты прэміі былі абвешчаныя 14 сакавіка ў Лондане. Заснавальнікі прэміі – Дабрачынны фонд Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Міжнародны кніжны кірмаш Абу-Дабі і аргкамітэт прэстыжнай ангельскай Букераўскай прэміі. У сувязі з гэтым за ўзнагародай замацавалася неафіцыйная назва “арабскі Букер”.

Герой рамана “Арка і матылёк” Мухамеда Ачаары – мараканец, сын якога, як лічыць сям’я, вучыцца ў Парыжы. Нечакана бацька атрымлівае паведамленне ад тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда” пра тое, што яго сын загінуў у Афганістане ў баі з заходнімі салдатамі. Раман расказвае, як трагічная навіна ўплывае на бацьку тэрарыста і на яго ўзаемадачыненні з жонкай. Як адзначае журы прэміі, раман паказвае, што ісламскі экстрэмізм прыносіць мусульманскай грамадзе не меншую шкоду, чым заходнім краінам. Сам Мухамед Ачаары – не толькі празаік, паэт і журналіст, але яшчэ і былы міністр культуры Марока.

Саудаўская пісьменніца Раджа Алем у сваім рамане “Пацеркі галубкі” паказвае, па словах журы, “сапраўдны твар Меккі”. “Пад покрывам святасці гэтага гораду схаваная іншая Мекка, дзе ўчыняецца мноства злачынстваў, дзе існуе карупцыя, прастытуцыя, а мафія будаўнічых падрадчыкаў у імя камерцыйнай выгады руйнуе гістарычныя раёны горада, а значыць, і яго душу”, – паведамляе журы.

Раманы Ачаары і Алем былі выбраныя з шорт-ліста, куды ўваходзілі таксама творы двух егіпецкіх пісьменнікаў – “Усходні танец” Халеда аль-Беры і “Бруклінскія вярхушкі” Мірала аль-Тахавы, а таксама раманы мараканца Бансалема Хіміха “Мой кат” і суданца Аміра Тай аль-Сіра “Лавец лічынак”.

Цяпер раманы – лаўрэаты “арабскага Буккера” перакладаюцца на ангельскую. Найбліжэйшым часам яны выйдуць за межамі арабскага свету. У гэтым годзе да прэміі была прыкаваная асаблівая ўвага: заходнія крытыкі і чытачы хочуць знайсці ў арабскамоўнай літаратуры адказы на пытанне пра прычыны цяперашняй рэвалюцыйнай хвалі ў арабскіх краінах.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
203