№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Кіеве пройдуць бесперапынныя чытанні "Дон Кіхота"

26 красавіка 2011

У Кіеве пройдуць бесперапынныя чытанні
Сярод удзельнікаў будзе праведзены розыгрыш двух набораў кніг і адной паездкі на дваіх у Гішпанію, цягам якой пераможцы змогуць наведаць родны горад Мігеля дэ Сервантэса — Алькала-дэ-Энарэс.

Бесперапыннае чытанне найлепшага твора гішпанскага Залатога стагоддзя “Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі» Мігеля дэ Сервантэса Сааведры (1547 — 1616) будзе доўжыцца трое сутак.

Найлепшы і самы поўны пераклад “Дон Кіхота” на ўкраінскую мову ажыццявілі М. Лукаш і А. Перападзя.

У праграме мерапрыемства, акрамя чытання па-ўкраінску і па-гішпанску тэксту рамана, адбудуцца тэматычныя мастацкія выставы, будуць гучаць гішпанская музыка і песні, праводзіцца конкурсы на найлепшы дзіцячы малюнак, пераглядацца відэафільмы, прысвечаныя Гішпаніі.

На беларускую мову ўрыўкі з “Дон Кіхота” пераклаў Якуб Лапатка.
паводле bookvoid.com.ua

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
122