№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Англіі выйшаў зборнік лістоў Вудхаўза

9 лістапада 2011

У Англіі выйшаў зборнік лістоў Вудхаўза
Пры гэтым лісты Вудхаўза да блізкіх сяброў не выглядаюць такімі дзіўнымі, як некаторыя эпізоды з яго жыцця, накшталт прынцыповай адмовы сказаць прамову ў Оксфардзе і іншых прыкладаў ледзь не празмернай скаванасці. Наадварот, у іх адчуваецца гумар і шарм, уласцівы прозе ангельскага класіка.

Акрамя таго, у лістах можна заўважыць незвычайную заклапочанасць Вудхаўза фінансавымі пытаннямі — так, у адным з іх ён скрупулёзна расказвае пра стан свайго рахунку ў банку, найбліжэйшыя выдаткі і пазыкі, якія яму маюць вярнуць. Лісты сведчаць на карысць Вудхаўза ў далікатнай сітуацыі, звязанай з яго радыёперадачамі падчас жыцця ў лагеры для перамешчаных асоб у Верхняй Сілезіі падчас Другой сусветнай: перадачы, што вылучаліся бесклапотным тонам, прымусілі і працягваюць прымушаць многіх падазраваць пісьменніка ў змове з нацыстамі, аднак лісты дэманструюць цэлы шэраг прыкладаў неймавернай наіўнасці пісьменніка, на якую ён і спасылаўся, сутыкаючыся з абвінавачаннямі ў калабарацыянізме.

Кнігу “P.G. Wodehouse: A Life in Letters” пад рэдакцый Сафі Рэткліф выпусціла выдавецтва Hutchinson.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
168