№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Тэатр і кіно да 120-годдзя Максіма Багдановіча

9 снежня 2011

Тэатр і кіно да 120-годдзя Максіма Багдановіча
Прымеркаваная да гэтай падзеі, 9 снежня адбудзецца музычная прэм’ера на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі — “Апокрыф” Максіма Багдановіча.

Аўтар ідэі і кампазітар — Л. Сімаковіч. Выканаўцы — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Наталля Міхайлава), фальклор-тэатр “Госціца”, артысты і майстры беларускай сцэны. А на кінастудыі "Беларусьфільм" да юбілея паэта прадставілі новы дакументальны фільм пра Максіма Багдановіча. Рэжысёр фільма — Дар’я Юркевіч.

Максім Багдановіч ніколі не быў у Парыжы. Але яго вершы, калі яны ёсць часткай духоўнага жыцця сучаснага чалавека, які жыве ў эпоху глабалізацыі, арганічна гучаць і ў вялікім еўрапейскім горадзе, і ў роднай паэту Беларусі.

Аўтарскі фільм рэжысёра-дакументаліста студыі "Беларусьфільм" Дар’і Юркевіч уяўляе сабой рэфлексіі гераіні пра Багдановіча, у якіх праз яго паэзію, што адкрывае іншы свет, адрозны ад рэальнага, падымаюцца адвечныя пытанні пра сэнс існавання чалавека на зямлі, пра любоў да Радзімы, калі ты далёка ад яе.
паводле news.tut.by

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
231