№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Абвясцілі намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют”

1 сакавіка 2012

Абвясцілі намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют”
Намінацыя “Паэзія”:

Ганна Аўчыннікава за кнігу “Ад зачыненай брамы”
Антон Францішак Брыль за кнігу “Не ўпаў жолуд”
Анастасія Кацюргіна за кнігу “Пад ветразем ранку”


Намінацыя “Проза”:

Вера Бурлак за кнігу “Творы соннага жанру”
Віктар Марціновіч за кнігу “Сцюдзёны вырай”

Намінацыя “Пераклад”:

Алеся Башарымава з кнігай Тувэ Янсан “Капялюш чарадзея”
Марына Казлоўская з кнігай Чэслава Мілаша “Краіна Ульра”
Марыя Пушкіна з кнігай Чэслава Мілаша “Даліна Ісы”
рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет” з кнігай Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці”

Лаўрэаты будуць названыя і атрымаюць узнагароды 14 сакавіка.

Да разгляду прымаліся дэбютныя кнігі аўтараў да 35 гадоў, напісаныя і выдадзеныя па-беларуску цягам 2011 году.

Літаратурная прэмія “Дэбют” заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Яна штогадовая і ўручаецца за кнігі ў тых жанрах, у якіх ствараў Максім Багдановіч.

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
179