№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Улюбёны дзіцячы герой – Гары Потэр

20 кастрычніка 2009

Улюбёны дзіцячы герой – Гары Потэр
Так, на другім месцы – Гідкі Генры з цыклу Франчэскі Сайман (Francesca Simon), запушчанага ў 1994 годзе. На трэцім месцы – Трэйсі Бікер (Tracy Beaker), створаная Жаклін Ўілсан (Jacqueline Wilson).

Тым часам брытанскія дзеці любяць і такіх персанажаў, як Папялушка, Пітэр Пэн, Ханна Мантана і Віні-Пух. У спісе фігуруюць адразу тры персанажы, створаныя Руалам Далам (Roald Dahl), – яны занялі 10, 15, 16 і 20 месцы.

Усяго ў апытанцы ўдзельнічала 1318 дзяцей. Адказваючы на дадатковае пытанне, 51% рэспандэнтаў заявілі, што галоўным элементам, які прымушае іх прачытаць тую ці іншую кнігу, з’яўляецца галоўны герой, 43% больш за ўсё цэняць сюжэт, 38% прачытаюць кнігу, калі яна заснаваная на тэлесерыяле, а 32% хочуць, каб у аснове ляжаў кінафільм.

Улюбёныя героі брытанцаў ад 5 да 12 гадоў:

1. Гары Потэр (Harry Potter);
2. Гідкі Генры (Horrid Henry);
3. Трэйсі Бікер (Tracy Beaker);
4. Біф, Чып і Кіпер (Biff, Chip and Kipper – персанажы са школьных адукацыйных постэраў);
5. Ханна Мантана (Hannah Montana);
6. Доктар Хто (Doctor Who);
7. Бэн 10 (Ben 10);
8. Віні-Пух;
9. Капітан Майткі (Captain Underpants);
10. Чарлі з "Чарлі і шакаладнай фабрыкі" (Charlie from Charlie and the Chocolate Factory);
11–14. Папялушка (Cinderella);
11–14. Груфала (Gruffalo);
11–14. Пітэр Пэн (Peter Pan);
11–14. Чарлі і Лола (Charlie and Lola);
15. Мацільда (Matilda);
16–18. Шпіён Алекс Райдэр (Alex Rider);
16–18. Фантастычны містэр Фокс (Fantastic Mr Fox);
16–18. Чалавек-павук (Spiderman);
19. Паравозік Томас (Thomas The Tank Engine);
20. ВДВ, або Вялікі і добры волат (BFG).
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
182