№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Расіі не рэкамендуюць выдаваць Бэроўза, Ўэлша і Дзіка

25 красавіка 2012

У Расіі не рэкамендуюць выдаваць Бэроўза, Ўэлша і Дзіка
Само ведамства неаднаразова абвяргала гэтую інфармацыю, адзначаючы, аднак, што ў расійскім Адміністрацыйным кодэксе сапраўды ёсць артыкулы, якія перадугледжваюць адказнасць за распаўсюд літаратуры з прыкметамі прыхаванай рэкламы або прапаганды наркотыкаў. А значыць, закон дазваляе адбіраць такую літаратуру паводле судовага рашэння, нягледзячы на ​​тое, што гэты спіс Дзяржнаркакантролю не зарэгістраваны і не мае сілу закону.

З кніжных крамаў Расіі з невядомых прычынаў зніклі многія кнігі з гэтага спісу. Работнікі крамаў тлумачаць гэта тым, што выдаўцы перасталі іх друкаваць на загад Дзяржнаркакантролю, які ўбачыў у творах прапаганду наркотыкаў. Пастаўшчыкі ж, якія працуюць з кнігарнямі, паведамляюць, што гэтыя кнігі “не рэкамендаваныя да друку”. Магчыма, выдавецтвы, не жадаючы дадатковых праблем, проста спынілі выпуск такой літаратуры, што, зразумела, не зрабіла гэтыя кнігі менш прывабнымі для чытача. Асабліва цяпер, калі практычна любы з твораў са спісу лёгка можна адшукаць у інтэрнэце.

Цалкам за спісам можна пазнаёміцца тут.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
167